Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль: «неабгрунтаванае пасярэдніцтва» вінаватае ў стратах да 3% ВУП


Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў расказаў БелТА, што праект указу аб барацьбе супраць неабгрунтаванага пасярэдніцтва перадалі на разгляд Аляксандру Лукашэнку.

Указ прадугледжвае абавязковае ўзгадненьне дзяржаўных закупак у пасярэднікаў праз вышэйшыя органы, калі сума закупкі перавышае пэўны ліміт.

Як заявіў Леанід Анфімаў, з праблемай неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва змагаюцца прынамсі 10 гадоў, а яно ўсё адно «пранікла ва ўсе сфэры жыцьцядзейнасьці краіны», што «вядзе да росту сабекошту прадукцыі, зьніжэньню даходаў прадпрыемстваў», ад чаго цярпяць дзяржаўны бюджэт і эканоміка агулам.

Паводле старшыні Дзяржкантролю, «пасярэднікі зьядаюць да 3% ад ВУП». Калі ўзяць валавы ўнутраны прадукт Беларусі за 2018 год, выходзіць, што такія страты могуць дасягаць 1,79 млрд даляраў.

У якасьці прыкладу Анфімаў прывёў закупкі каўчуку бабруйскай «Белшыны» — без пасярэднікаў атрымалася б зьнізіць сабекошт тоны сыравіны на 50 даляраў і за год зэканоміць $2,5 млн. Таксама ён адзначыў, што пры загрузцы цэмэнту пасярэднікам на льготных умовах заводы страчваюць «мільёны рублёў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG