Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры беларусы загінулі па дарозе ў Маскву 


Ілюстрацыйнае фота

Чатыры чалавекі загінулі, шасьцёра пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэньні з удзелам мікрааўтобуса каля расейскага гораду Калуга. Усе загінулыя былі грамадзянамі Беларусі, паведамляе агенцтва «Новости».

Абноўлена. У аварыі пад Калугай загінулі не чатыры, а пяць беларусаў. Яшчэ пяцёра параненыя

Паводле тэлеканалу Рен ТВ, мікрааўтобус зь беларускімі нумарамі ехаў з Гомля ў Маскву.

Як паведаміла паліцыя, паводлке папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса Mercedes Sprinter пры развароце сутыкнуўся з аўтамабілем Scania, які рухаўся ў тым самым кірунку. Пасьля гэтага мікрааўтобус зьехаў у кювэт. Тры чалавекі адразу загінулі, яшчэ адзін памёр па дарозе ў бальніцу, яшчэ шасьцёра параненыя, паведамляе агенцтва «Новости» са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў рэгіёну.

«З шасьці чалавек (параненых) чацьвёра — цяжкія», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG