Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт пацьвердзіў гібель навучэнкі ў Маладэчне

абноўлена

Афіцыйная прадстаўніца упраўленьня Сьледчага камітэту Беларусі па Менскай вобласьці Тацяна Беланог паведаміла, што па факце гібелі маладой дзяўчыны ў Маладэчне «сьледчыя разьбіраюцца, устанаўліваюць абставіны яе гібелі».

«Іншая інфармацыя па этычных меркаваньнях не падлягае агучваньню, у тым ліку і ў інтарэсах сьледзтва», — сказала яна карэспандэнту Свабоды.

Раней Тэлеграм-канал «Отчислено» паведаміў, што ў Маладэчне скончыла жыцьцё самагубствам навучэнка палітэхнічнага каледжу. У канале сьцьвярджалася, што яна засілілася пасьля канфлікту з выкладчыкам.

Дырэктар Маладэчанскага палітэхнічнага каледжу Міхаіл Клокель пацьвердзіў карэспандэнту Свабоды, што трагічнае здарэньне адбылося ўчора і што сама дзяўчына з Маладэчна.

«Камэнтаваць я цяпер не гатовы, працуюць сьледчыя органы».

На пытаньне, ці насамрэч прычынай стала спрэчка з настаўнікам, як пішуць у інтэрнэце, дырэктар сказаў, што прычына «яшчэ ўстанаўліваецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG