Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пашырыліся пратэсты пад лёзунгам «„Не“ — капітуляцыі». ФОТА


Пратэст у Харкаве, 2 кастрычніка

Украінцы 2 кастрычніка працягвалі пратэставаць супраць рашэньня ўладаў аб лёсе Данбасу паводле «формулы Штайнмаера». У параўнаньні зь першым днём колькасьць пратэстоўцаў значна вырасла. За падзеямі сачыла ўкраінская служба Свабоды.

З чаго пачаліся пратэсты

Пад вечар 1 кастрычніка стала вядома, што Ўкраіна пагадзілася на ўрэгуляваньне сытуацыі на Данбасе паводле прапанаванага «нармандзкай чацьвёркай» пляну, вядомага як «формула Штайнмаера». Гэта значыць, што ўлады маюць напісаць новы закон пра асаблівы статус Данбасу. У выпадку дэмакратычнага правядзеньня мясцовых выбараў у «ДНР» і «ЛНР» пад кантролем АБСЭ улады Ўкраіны гарантуюць Данецкай і Луганскай абласьцям аўтаномны статус.

Гэтае рашэньне спадабалася ня ўсім. Некаторыя экспэрты кажуць, што «Ўкраіна прыняла расейскі сцэнар», і называюць гэта «капітуляцыяй» у вайне на Данбасе. Палітычнай згоды няма ў парлямэнце. Супраць выступіў сярод іншых папярэдні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Увечары 1 кастрычніка некалькі сотняў пратэстоўцаў выйшлі ў Кіеве на плошчу Незалежнасьці, яшчэ каля сотні ўкраінскіх нацыяналістаў і прыхільнікаў праварадыкальных сілаў у той вечар пікетавалі офіс прэзыдэнта, палілі дымавыя шашкі.

Пратэст у Кіеве 1 кастрычніка. Пад «Менскам», верагодна, маецца на ўвазе не беларуская сталіца як такая, а менскія перамовы па Данбасе
Пратэст у Кіеве 1 кастрычніка. Пад «Менскам», верагодна, маецца на ўвазе не беларуская сталіца як такая, а менскія перамовы па Данбасе

Галоўным лёзунгам пратэстоўцаў стала «„Не“ — капітуляцыі», хоць прэзыдэнт Зяленскі падкрэсьліваў, што Ўкраіна не пяройдзе ніводнай «чырвонай лініі» і ні пра якую капітуляцыю ня можа быць гаворкі.

Што было на наступны дзень

2 кастрычніка адмовіцца ад «формулы Штайнмаера» патрабавалі ў многіх іншых гарадах Украіны. Пратэст далёкі ад «усенароднага», але колькасьць пратэстоўцаў вырасла сумарна да некалькіх тысяч.

Кіеў, плошча Незалежнасьці, 2 кастрычніка
Кіеў, плошча Незалежнасьці, 2 кастрычніка

Кіеў, відэа:

Львоў, праспэкт Свабоды, 2 кастрычніка
Львоў, праспэкт Свабоды, 2 кастрычніка

Адэса, відэа:

Харкаў, марш па цэнтры гораду, 2 кастрычніка
Харкаў, марш па цэнтры гораду, 2 кастрычніка

Марыюпаль, відэа:

Дняпро, каля абласной адміністрацыі, 2 кастрычніка
Дняпро, каля абласной адміністрацыі, 2 кастрычніка

Запарожжа, відэа:

Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах. Пра беспарадкі, сутыкненьні або пацярпелых не паведамлялася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG