Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьлядоўнікі якуцкага шамана абвясьцілі пра новы паход


Якуцкі шаман Аляксандар Габышаў

Спадарожнікі якуцкага шамана Аляксандра Габышава абвясьцілі акцыю «Шлях шамана». У пачатку кастрычніка яны зьбіраюцца працягнуць рух у Маскву з Новасібірску як турысты, паведаміў сайту «Сибирь.Реалии» адзін з пасьлядоўнікаў Габышава. Сам шаман, паводле актывістаў, выступіў супраць новага паходу.

Удзельнікі заплянаванай акцыі заяўляюць, што не зьбіраюцца абвяшчаць палітычныя лёзунгі, але гатовы сустракацца зь мясцовым насельніцтвам, выслухоўваць іх скаргі на жыцьцё і чыноўнікаў, а потым распаўсюджваць гэтую інфармацыю.

Аляксандар Габышаў у сакавіку адправіўся ў Маскву для правядзеньня «абраду выгнаньня» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Габышава затрымалі 19 верасьня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласьці. Раніцай 20 верасьня ён быў дастаўлены ў Якуцк, а пасьля — у псыханэўралягічны дыспансэр рэспублікі. Супраць шамана распачалі крымінальную справу аб закліках да экстрэмізму. Зь яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе.

Раніцай 25 верасьня атрад якуцкага шамана, які пасьля затрыманьня самаго шамана працягваў паход у бок Масквы, паведаміў пра роспуск і завяршэньне паходу. У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязьнем сумленьня і запатрабавалі яго вызваленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG