Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць якуцкага шамана распачалі крымінальную справу за яго словы пра Пуціна


Аляксандар Габышаў
Аляксандар Габышаў

У дачыненьні да Аляксандра Габышава, якуцкага шамана, які ішоў у Маскву выганяць Пуціна, распачалі крымінальную справу пра заклікі да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці, паведамляе расейская праваабарончая арганізацыя «Правозащита Открытки».

Экспэртыза ўстанавіла, што ў дзеяньнях Габышава «зьмяшчаецца публічны заклік да гвалтоўных дзеяньняў у дачыненьні да прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Пуціна». Пра гэта гаворыцца ў пастанове, копію якой публікуе арганізацыія.

На думку сьледзтва, заклікі да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці шаман зьдзейсьніў «у вуснай форме і ў неўстаноўленым месцы». Справу распачалі яшчэ 12 верасьня, у ноч на 19 верасьня Аляксандра Габышава затрымалі ля пасёлку Выдрына на мяжы Бураціі з Іркуцкай вобласьцю.

У дакумэнце паведамляецца, што з 13-га па 20 верасьня «падазраваны Габышаў знаходзіўся ў вышуку, дастаўлены да сьледчага 20 верасьня».

Людзі ў масках атачылі намёт шамана, забралі яго і вазок, зь якім ён ішоў у бок Масквы, а пасьля павезьлі яго ў невядомым кірунку. Пазьней адвакаты высьветлілі, што Габышава даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, адкуль плянавалі адправіць назад у Якуцк бліжэйшым авіярэйсам.

Аляксандар Габышаў, які называе сябе шаманам, у сакавіку 2019 году пачаў пешае падарожжа даўжынёй 8 тысяч кілямэтраў з Якуціі ў Маскву. Паход павінен быў працягнуцца два гады. З пачатку падарожжа ён прайшоў каля 3 тысяч кілямэтраў, у яго зьявілася шмат пасьлядоўнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG