Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім аэрапорце другі раз за месяц былі перабоі з электрычнасьцю


© Shutterstock
© Shutterstock

Раніцай 29 верасьня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» цягам чатырох гадзінаў назіраліся перабоі з падачай электрычнасьці, расказвае БелаПАН. Паводле прадстаўніка аэрапорту, праз гэта затрымалі ня менш за 8 рэйсаў.

Збой зафіксавалі ў 4:22, ліквідавалі ў 8:21. Пасьля гэтага аэрапорт вярнуўся да звычайнага рэжыму працы.

Прычыны збою пакуль выяўляюць. «Белэнэрга» сьцьвярджае, што адключэньні зьвязаныя з абсталяваньнем, што належыць самому аэрапорту — высокавольтныя лініі і падстанцыя, што належаць «Менскэнэрга», працавалі спраўна.

Аэрапорт сьцьвярджае, што пасажырам у час збояў давалі дадатковыя месцы для сядзеньня і прапаноўвалі пітную ваду.

Два тыдні таму ў аэрапорце электрычнасьць адключылася на 45 хвілінаў. У час таго адключэньня сыстэма пасадкі самалётаў працавала ў штатным рэжыме, былі затрыманыя пяць вылетаў.

У аэрапорце адзначалі, што гэта «надзвычай рэдкая для іх зьява», і не маглі згадаць, калі такое адбывалася ў апошні раз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG