Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WP: Трамп сказаў расейскім дыпляматам ў 2017 годзе, што яго не хвалюе ўмяшаньне ў выбары


Архіўнае фота: прэзыдэнт Дональд Трамп гаворыць зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым (зьлева) і тагачасным амбасадарам Расеі ў ЗША Сяргеем Кісьляком у Белым доме ў Вашынгтоне, 10 траўня 2017 году.
Архіўнае фота: прэзыдэнт Дональд Трамп гаворыць зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым (зьлева) і тагачасным амбасадарам Расеі ў ЗША Сяргеем Кісьляком у Белым доме ў Вашынгтоне, 10 траўня 2017 году.

У сустрэчы, якая праходзіла ў Авальным кабінэце два гады таму, бралі ўдзел міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў і тагачасны пасол РФ у ЗША Сяргей Кісьляк

Прэзыдэнт Дональд Трамп, размаўляючы з двума высокапастаўленымі расейскімі чыноўнікамі ў 2017 годзе, сказаў, што яго не турбуе ўмяшаньне Масквы ў амэрыканскія выбары. Гэта заахвоціла прадстаўнікоў Белага дому абмежаваць доступ да стэнаграмы гутаркі прэзыдэнта, паведаміла ў пятніцу газэта Washington Post.

Стэнаграма сустрэчы Трампа з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым і тагачасным амбасадарам Расеі ў ЗША Сяргеем Кісьляком, якая прайшла ў Авальным кабінэце, была перададзеная толькі некалькім супрацоўнікам адміністрацыі. Белы дом, такім чынам, паспрабаваў прадухіліць публікацыю камэнтароў прэзыдэнта, піша WP, спасылаючыся на некалькіх былых прадстаўнікоў адміністрацыі, знаёмых з сытуацыяй.

У Белым доме на пытаньні Reuters пакуль не адказалі.

Сустрэча Трампа з Лаўровым і Кісьляком ужо расцэньвалася як «неадназначная», бо пасьля яе высьветлілася, што Трамп раскрыў расейцам сакрэтную інфармацыю аб заплянаванай апэрацыі супраць «Ісламскай дзяржавы».

Калі гаворка зайшла пра ўмяшаньне ў выбары, Трамп сказаў Лаўрову і Кісьляку, што яго не турбуе расейскае ўмяшаньне, бо «Злучаныя Штаты рабілі тое самае ў іншых краінах», паведамляе газэта.

Тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй, паведаміў пра спробы Белага дому абмежаваць доступ да стэнаграмы тэлефонных размоваў прэзыдэнта з савудаўскім насьледным прынцам Мухамэдам бін Салманам і расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

Старшы дараднік Белага дому Келіэн Конўэй паведаміла журналістам, што працэдура публікацыі стэнаграм размоваў Трампа з сусьветнымі лідэрамі памянялася яшчэ ў пачатку яго тэрміну, пасьля працёкаў зьместу гутарак прэзыдэнта з прэм’ер-міністрам Аўстраліі і прэзыдэнтам Мэксыкі.

Голас Амэрыкі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG