Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі чакаць, пакуль Беларусь стане беларускай, то так і сканаем у чаканьні


Кастусь Каліноўскі

Каліноўскі – наш нацыянальны герой. Месца свайго пахаваньня ён выбіраў ня сам. Мы даўно прысабечылі яго духоўна, дык што перашкаджае зрабіць гэта і фізычна?! Калі зьявілася такая магчымасьць?! Дзе ж яму спачываць, як не ў Беларусі?!

Вільня знаходзіцца ў іншай краіне і любое беларускае сьвята, зьвязанае зь месцам пахаваньня, будзе залежыць ад ласкі ўладаў гэтай краіны. Разважаньні кшталту – пакінуць Кастуся ў Вільні, каб потым яе забраць, фізычна ці мэнтальна, падаюцца несур’ёзнымі і небясьпечнымі.

Калі чакаць, пакуль Беларусь стане беларускай, то так і сканаем у чаканьні. Ці стаялі б у нас сёньня помнікі Гедыміну, Альгерду, Сапегу, Касьцюшку, ці была б перапахаваная Магдалена Радзівіл?! Калі б чакалі?

Ці ня знойдзецца побач зь ёй месца Кастусю, якраз да часу калі Беларусь стане беларускай? Ці потым зноў будзем прасіць выкопваць яго з магілы ў Вільні?

Нацыятворчы патэнцыял аўтэнтычных парэшткаў нацыянальнага героя Беларусі можа напоўніцу рэалізавацца толькі на беларускай тэрыторыі.

Месца пахаваньня Каліноўскага належыць дасканала прадумаць. Каб каля яго магла зьбірацца вялікая колькасьць людзей для ўрачыстасьцяў: прысягі, прыёму ў афіцэры, у скаўты і інш.

І каб кожны беларус у любы момант мог туды прыйсьці сам і з дзецьмі, не просячы замежнай візы.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG