Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода лічыць непрымальным перасьлед Сьвятланы Пракоп’евай. Заява прэзыдэнта Радыё


Сьвятлана Пракоп’ева
Сьвятлана Пракоп’ева

Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай асудзіў крымінальны перасьлед пскоўскай журналісткі Святлана Пракоп’евай.

Яе абвінавачваюць у апраўданьні тэрарызму пасьля выказваньняў у эфіры «Эхо Масквы ў Пскове» аб выбуху ў прыёмнай управы ФСБ Архангельску.

Флай назваў непрымальным перасьлед Пракоп’евай за выказваньне асабістага меркаваньня. На думку прэзыдэнта РСЭ / РС, абвінавачваньні на яе адрас — спроба «паслаць паведамленьне» незалежным журналістам.

Кіраўніцтва мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода раней неаднаразова выказвала занепакоенасьць у сувязі са справай Пракоп’евай, расцэньваючы яе як спробу прымусіць незалежнага журналіста замаўчаць.

У мінулую пятніцу стала вядома пра тое, што сьледчыя выставілі Пракоп’евай абвінавачаньне ў публічным апраўданьні тэрарызму. Адпаведны крымінальны артыкул прадугледжвае буйны штраф або пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў.

Пракоп’ева не прызнае віны. Сьледзтва ўзяло зь яе падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні зьвязанай са следзтвам інфармацыі. Паводле дадзеных адваката Пракоп’евай Тацяны Мартынавай, праваахоўныя органы ўжо на гэтым тыдні могуць абвясьціць аб заканчэньні расьсьледаваньня і перадаць абароне матэрыялы справы для азнаямленьня.

«Мне здаецца, яны проста праігнаравалі наогул усе доказы маёй невінаватасьці, якія ім даваліся за ўвесь гэты час. Разьбірацца яны і не зьбіраліся, проста перапісалі артыкул крымінальнага кодэксу і заявілі, што я гэта зрабіла — прапаганду тэрарызму, прызнаньне ідэалёгіі тэрарызму правільнай, якая мае патрэбу ў падтрымцы і адабрэньні. Быццам я сапраўды ідэоляг джыхаду нейкага! Гэта абсалютна абуральна! Ні ў якія вароты ня лезе гэтае абвінавачваньне», — так пракамэнтавала свой новы працэсуальны статус Сьвятлана Пракоп’ева.

  • Сьвятлана Пракоп’ева — аўтар дзесяткаў матэрыялаў аб палітычных і грамадзкіх праблемах Пскоўскай вобласьці і іншых рэгіёнаў Расеі. Яна пазаштатна супрацоўнічае з некалькімі сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку з Радыё Свабода. Пракоп’ева стала ляўрэатам стыпэндыі імя Пятра Вайля «Свабодная расейская журналістыка» за 2018 год, заснаваны Расейскай службай Радыё Свабода.
  • У лютым 2019 году ў дачыненьні да Сьвятлана Пракоп’евай была заведзена крымінальная справа аб апраўданьні тэрарызму. У яе кватэры прайшоў ператрус. Падставай для крымінальнага перасьледу журналісткі сталі яе развагі пра ўчынак 17-гадовага падлетка, які ў лістападзе 2018 году, падарваў самаробнае прыстасаваньне каля ўваходу ў будынак управы ФСБ і загінуў. На думку Пракоп’евай, гэты ўчынак мог быць справакаваны рэпрэсіўнымі дзеяньнямі палітычнага рэжыму.
  • У падтрымку Сьвятлана Пракоп’евай і ў абарону свабоды выказваньняў выступілі журналісты, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, многія палітыкі і грамадзкія дзеячы ў Расеі і іншых краінах.
  • У Эўрапейскі суд правоў чалавека ўжо паступіла скарга Пракоп’евай на парушэньне яе правоў журналіста. У звароце, у прыватнасьці, падкрэсьліваецца, што канфіскацыя асабістага абсталяваньня пры ператрусе ў кватэры журналісткі паставіла пад пагрозу прыватнасьць яе крыніц інфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG