Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім цэнтры зь вялікай калекцыяй вірусаў адбыўся выбух


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У расейскім дзяржаўным навуковым цэнтры вірусалёгіі «Вектор» непадалёк ад Новасібірску адбыўся выбух. У гэтым цэнтры месьціцца адна з найвялікшых у сьвеце калекцый небясьпечных вірусаў.

Як паведамілі ў арганізацыі «Роскомнадзор», на пятым паверсе шасьціпавярховага лябараторнага корпусу падчас рамонтных работаў выбухнуў газавы балён, пасьля чаго пачаўся пажар на плошчы 30 квадратных мэтраў. Паведамляецца, што вагонь ліквідаваны, пацярпеў адзін рабочы. З апёкамі другой і трэцяй ступені ён дастаўлены ў бальніцу.

Прадстаўнікі «Роскомнадзор» падкрэсьлілі, што ў памяшканьні, дзе адбыўся выбух, не было біялягічна небясьпечных рэчываў. Пры гэтым у будынку навуковага цэнтра выбітыя ўсе шыбы.

  • Дзяржаўны навуковы цэнтар «Вектор» заснавалі ў 1974 годзе. У 1970-1980-я гады ў цэнтры вялася распрацоўка біялягічнай і бактэрыялягічнай зброі, а таксама сродкаў абароны ад яе.
  • У цэнтры «Вектор» сабрана ўнікальная калекцыя культур мікраарганізмаў — у прыватнасьці, гэта адно з двух месцаў у сьвеце, дзе захоўваецца вірус воспы. У цэнтры захоўваецца і вірус ліхаманкі Эбола. Цяпер «Вектор» уваходзіць у структуру «Роскомнадзор».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG