Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады зноў паспрабуюць заблякаваць Telegram


Выпрабаваньні новага блякавальніка мэсэнджэра заплянавана правесьці да канца верасьня ў Цюмені.

Пра гэта агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на дзьве крыніцы ў сфэры тэлекамунікацыі. Спробы заблякаваць месэджэр Telegram былі зроблены ў Расіі ўпершыню ў красавіку 2018 года, аднак ён дагэтуль даступны расійскім карыстальнікам.

Тэставаньне новага блякавальніка павінна завяршыцца да кастрычніка. Прадстаўнікі МТС, «Мегафона», «Вымпелкома», Tele2 і «Ростелекома» ад камэнтароў ухіліліся. Стваральнік і ўласьнік Telegram Павел Дураў заявіў, што мэсэнджэр працягне працаваць з дапамогай убудаваных мэтадаў абыходу блякаваньняў і VPN.

Паведамляецца, што новае блякуючае абсталяваньне ўяўляе з сябе праграмна-апаратны комплекс расійскага вытворцы. Абсталяваньне павінна вызначаць крыніцу трафіку, а таксама валодаць магчымасьцю абмежаваць доступ да рэсурсаў з забароненай інфармацыяй не толькі па сеткавых адрасах, але і шляхам забароны пропуску трафіку.

Кіраўнік «Роскомнадзора» Аляксандар Жараў ў інтэрв’ю расійскім агенцтвам у чэрвені казаў, што яго ведамства рыхтуе вялікі экспэрымэнт на сетках некалькіх апэратараў сувязі. Ён адзначаў, што зможа назваць кошт і характарыстыкі абсталяваньня ў кастрычніку.

Telegram стаў надзвычай папулярным у Расеі пасьля пачатку абмежаваньня доступу да сайтаў. Мэсэнджэр актыўна выкарыстоўваюць у сваіх мэтах як праціўнікі Крамля, так і яго прыхільнікі. Пра блякаваньне мэсэнджэра Telegram у Беларусі пакуль нічога невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG