Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шлюбны пярсьцёнак у падкінутых «наркотыках» — як робяць прапанову, ад якой нельга адмовіцца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Анастасія едзе да свайго сябра, але машыну спыняюць людзі ў масках і чорнай спэцназаўскай форме. Ёй паказваюць пакецік зь белым парашком, нібыта знойдзены ў багажніку. Жанчына мяняецца ў абліччы, але ў гэты момант адзін са «спэцназаўцаў» здымае маску, выцягвае схаваны ў парашок пярсьцёнак і робіць ёй прапанову выйсьці за яго замуж. Гэта яе хлопец, і ўсхваляванай дзяўчыне застаецца толькі згадзіцца, піша Бі-бі-сі ў рэпартажы пра расейскія фірмы, якія займаюцца такімі «пранкамі».

Кошт такога шоў

У фірмы «Спэцназ Шоў», пра якую гаворыцца ў рэпартажы, самыя танныя паслугі каштуюць усяго 700 расейскіх рублёў (прыблізна 22 беларускія рублі) за фотасэсію на паўгадзіны. Самыя дарагія — 60 000 расейскіх рублёў (каля 1900 беларускіх) за паўнавартаснае шоў з «затрыманьнем».

Стваральнік «Спэцназ Шоў» Сяргей Родзькін кажа, што ад 2010 году яны рабілі такія шоў бясплатна для сяброў, але праз год яны пачалі браць за гэта грошы.

Ужо ў 2015 годзе кампанія мела 14 філіялаў па ўсёй Расеі і ў яе нават зьявіліся канкурэнты.

Тлумачэньне псыхоляга

Псыхоляг Паліна Салдатава кажа, што само зьяўленьне такіх паслуг паказвае, як расейцы ставяцца да паліцыянтаў і да сілавых структур наогул.

«Гумар гэта рэакцыя грамадзтва на тое, што зь ім адбываецца. Гэтыя пранкі... паказваюць — для людзей гэта спосаб прыняць той факт, што прадстаўнікі сілавых структур заўсёды могуць па іх прыйсьці. Людзі шукаюць спосаб прымірыцца з рэчаіснасьцю»

Псыхоляг таксама кажа, што асалоду ад такіх мерапрыемстваў у першую чаргу атрымліваюць тыя, хто падчас пранкаў маюць уладу.

«Будучыя нявесты з палёгкай усьміхаюцца, калі даведваюцца што іх затрымалі не сапраўдныя паліцыянты», — кажа яна.

«Ня сьмешна тым, хто спачатку трапляе ў стрэсавую сытуацыю і ўжо пасьля вымушаны адчуваць удзячнасьць за тое, што ў іх такі творчы партнэр»

У сеціве можна пабачыць відэазапісы «шоў», зробленыя рэгіянальнымі філіяламі «Спэцназ Шоў», у якіх на людзей надзяваюць кайданкі, прымушаюць легчы тварам на зямлю, абшукваюць ці прыціскаюць да капота аўтамабіля.

Паводле псыхоляга Паліны Салдатовай, гэтыя формы гвалту і прыніжэньня ствараюць ў жанчыне жаданьне як мага хутчэй уцячы з месца здарэньня — нават калі для гэтага трэба будзе прыняць прапанову партнэра.

Стваральнік «Спэцназ Шоў» Сяргей Родзькін кажа, што за пяць гадоў існаваньня маскоўскага аддзелу ягонай фірмы толькі адна патэнцыйная нявеста адмовілася ад прапановы свайго партнэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG