Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская мэдыцынская асацыяцыя заклікала спыніць выкарыстаньне электронных цыгарэт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У заяве асацыяцыі, у прыватнасьці, гаворыцца: «Распаўсюд ў краіне лёгачных захворваньняў, зьвязаных з электроннымі цыгарэтамі, умацоўвае наша перакананьне, што выкарыстаньне электронных цыгарэт і вэйпінг набылі характар эпідэміі», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Амэрыканская мэдыцынская асацыяцыя — адна з найбольш вядомых і ўплывовых арганізацый лекараў у ЗША. Яна папярэдзіла, што вэйпэры, якія адчуваюць праблемы з дыханьнем, болі ў грудзях або моцны кашаль, павінны неадкладна зьвярнуцца па мэдыцынскую дапамогу.

У сваю чаргу, Адміністрацыя кантролю за харчамі і мэдыкамэнтамі (FDA) накіравала найбуйнейшаму вытворцу электронных цыгарэт — кампаніі JUUL — папярэджаньне, абвінаваціўшы JUUL у парушэньні закону: распаўсюджаньні неабгрунтаваных заяваў пра бясьпеку яе прадукцыі.

Вэйпінг лічыцца прычынай 450 нядаўна выяўленых выпадкаў пульманалягічных хвароб у ЗША, вынікам якіх сталі пяць сьмерцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG