Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды папрасілі Расею выдаць украінца Ўладзіміра Цэмаха


Уладзімір Цэмах на судзе ў Кіеве, які вызваліў яго з-пад арышту 5 верасьня 2019
Уладзімір Цэмах на судзе ў Кіеве, які вызваліў яго з-пад арышту 5 верасьня 2019

Дзяржаўная пракуратура Нідэрляндаў просіць Расею выдаць падазраванага ў справе аб зьбітым «Боінгу» Ўладзіміра Цэмаха, які быў дастаўлены ў Расею ў рамках абмену зьняволенымі раніцай у суботу, 7 верасьня, паведамляе выданьне NU.nl.

Нідэрлянды выказалі глыбокае шкадаваньне з прычыны таго, што Ўкраіна выдала Расеі падазраванага ў гэтай справе. Ён быў дапытаны перад тым, як адправіцца ў Маскву, але сьледчая група хацела б мець магчымасьць правесьці яго паўторны допыт.

«Я ня буду называць прозьвішчы эўрапейскіх лідэраў, зь якімі мы прагаварылі час для ўсіх сьледчых дзеяньняў. Мы ўсё гэта зрабілі. Усё, што ад нас папрасілі. Гэта было складана. Я баяўся, што з-за гэтага можа сарвацца абмен», — сказаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ля самалёта, на якім прыляцелі вызваленыя ўкраінцы.

«Рашэньне не было спантанным, а добра ўзважаным з боку прэзыдэнта, паколькі адсутнасьць Цэмаха ў сьпісе на абмен аўтаматычна прадугледжвала спыненьне перамоваў з Расеяй. Дарэчы, як і адсутнасьць наўпроставага авіякалідора з Масквы», — сказаў старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў.

Уладзімір Цэмах быў начальнікам супрацьпаветранай абароны «ДНР» у раёне горада Сьняжное ў той час, калі там быў зьбіты «Боінг» MH17. Супрацоўнікі СБУ выкралі яго зь непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі ў канцы чэрвеня, пасьля чаго ён больш за два месяцы правёў у СІЗА. Галоўны пракурор Нідэрляндаў Фрэд Веэстэрбэке прасіў Украіну не выдаваць Цэмаха Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG