Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія спэцслужбы вывезьлі былога зэнітчыка з тэрыторыі, кантраляванай «ДНР». Побач быў зьбіты «Боінг»


Міжнародны назіральнік здымае ў Сьнежным у сакавіку 2015 году

У канцы чэрвеня ўкраінскія спэцслужбы правялі апэрацыю на тэрыторыі, кантраляванай «ДНР» і затрымалі былога камандзіра супрацьпаветранай абароны ў горадзе Сьнежнае Ўладзіміра Цемаха. Зацікавіць ўкраінскіх сілавікоў Цемах мог таму, што побач з гэтым горадам 17 ліпеня 2014 году быў зьбіты малайзійскі «Боінг», паведамляе Бі-бі-сі.

Факт затрыманьня Цемаха журналістам пацьвердзілі ягоны кіеўскі адвакат і дачка, якая пражывае на тэрыторыі, кантраляванай «ДНР».

«28 чэрвеня ў дзень канстытуцыі Ўкраіны ён быў дастаўлены ў Кіеў, а 29 чэрвеня Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прыняў рашэньне аб яго арышце на два месяцы, дата апэляцыі пакуль не прызначаная», — паведаміў Бі-бі-сі адвакат затрыманага Раман Гонтар.

Затрыманаму прад’явілі абвінавачваньне ў стварэньні тэрарыстычнай групы. Калі віна Цемаха будзе даказаная, яму пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўленьня волі. Пакуль суд прыняў рашэньне аб ягоным арышце на два месяцы — да канца жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG