Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Карупцыю пераможам». Зяленскі анансаваў больш як 200 гучных спраў супраць топ-чыноўнікаў


Уладзімер Зяленскі, архіўнае фота.
Уладзімер Зяленскі, архіўнае фота.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што дзейнасьць Вышэйшага антыкарупцыйнага суду мусіць канцэнтравацца на справах вышэйшых чыноўнікаў-карупцыянэраў.

«Цяпер ёсьць праблемы, якія мы яшчэ ня вырашылі. Гэта пытаньне падсуднасьці. Раней хтосьці (ня будзем згадваць прозьвішчы) на заканадаўчым узроўні пастараўся, каб усю вашу працу завалілі тысячамі дробных справаў. Хтосьці вельмі хацеў, каб вы займаліся справамі накшталт такіх, калі нейкі сельскі старшыя неяк ня так расходаваў 200 грыўняў. Такіх спраў зашмат. Усё гэта рабілася, каб гучныя справы топ-карупцыянэраў заставаліся ў цені, у доўгай шуфлядзе», — заявіў Уладзімір Зяленскі падчас наведваньня Вышэйшага антыкарупцыйнага суду, які ад сёньня пачынае сваю дзейнасьць ва Ўкраіне.

Прэзыдэнт Украіны паабяцаў дапамагаць суду з фігурантамі справаў, але гарантаваў антыкарупцыйным судзьдзям незалежнасьць:

«Мы будзем вам дапамагаць. Я ведаю, што вы чакаеце больш як 200 гучных спраў аб раскраданьнях, жахлівых дзеяньнях карупцыянэраў, топ-чыноўнікаў. Мы дапаможам, каб вы свабодна разглядалі гэтыя справы, і каб усе гэтыя людзі сапраўды былі пакараныя».

Уладзімір Зяленскі падкрэсьліў, што трэба не змагацца з карупцыяй, а яе перамагаць: «карупцыянэр пакараны — дзяржава і інвэстар абароненыя».

Закон аб стварэньні Вышэйшага антыкарупцыйнага суду быў ухвалены ў чэрвені 2018 году мінулым складам Вярхоўнай Рады.

Сёлета ў ліпені Ўладзімір Зяленскі ўнёс у парлямэнт законапраект аб зьменах у гэты дакумэнт — ён прапануе абмежаваць кампэтэнцыю Вышэйшага антыкарупцыйнага суду справамі, якія расьсьледаваліся Нацыянальным антыкарупцыйным бюро і Спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратурай, якія спэцыялізуюцца ў справах, зьвязаных з карупцыйнымі дзеяньнямі вышэйшых дзяржаўных службоўцаў. Згодна з папярэдняй рэдакцыяй закону, у гэты суд перадаваліся ўсе карупцыйныя справы, якія расьсьледаваліся і іншымі праваахоўнымі органамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG