Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прапанаваў звольніцца кіраўніку вобласьці з «бандыцкай» сталіцай. ВІДЭА


Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 17 ліпеня прапанаваў напісаць заяву аб звальненьні выканаўцу абавязкаў старшыні Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Вячаславу Боню. Прапанова была зроблена падчас паездкі прэзыдэнта ў рэгіён, калі ён сустракаўся з чыноўнікамі і знаёміўся з інфраструктурай Мікалаеўскага міжнароднага аэрапорту.

Зяленскі у прыватнасьці заявіў, што ў вобласьці ёсьць «праблема з крыміналітэтам, рэйдэрскімі захопамі, карупцыяй».

«Вы робіце такі выраз твару, як быццам бы вы ні пры чым і першы раз прыйшлі. Чаму вы да людзей ставіцеся, як да быдла?.. Усе кажуць, што Мікалаеў зьяўляецца бандыцкім горадам. Гэта нармальна? Чыноўнікі паводзяць сябе як бандыты», — заявіў Зяленскі, зьвяртаючыся да мясцовых чыноўнікаў.

Бонь быў прызначаны выканаўцам абавязкаў кіраўніка вобласьці ў чэрвені 2019 году, пасьля таго, як Зяленскі сваім указам зьняў з пасады кіраўніка рэгіёну Аляксея Саўчанку, кіраўніка Фэдэрацыі самба Ўкраіны, прызначэнца былога прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.

Тыдзень таму Зяленскі на сустрэчы з кіраўнікамі Кіеўскай вобласьці са скандалам выгнаў з залі сакратара гарадзкой рады Барыспалю Яраслава Гадунка, назваўшы таго «разбойнікам».

У Мікалаеўскай вобласьці на поўдні Украіны жывуць больш за мільён чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG