Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб антыкарупцыйным судзе


Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла ў другім чытаньні праект закону «Аб Вышэйшым антыкарупцыйным судзе», унесены Пятром Парашэнкам яшчэ ў сьнежні летась. За рашэньне прагаласавалі 315 дэпутатаў.

Згодна з законам, Вышэйшы антыкарупцыйны суд зьяўляецца стала дзейным вышэйшым спэцыялізаваным судом у сыстэме судаўладкаваньня Ўкраіны і знаходзіцца ў Кіеве.

Дакумэнт уступіць у сілу на наступны дзень пасьля яго апублікаваньня. На стварэньне антыкарупцыйнага суду даецца 12 месяцаў.

4 чэрвеня прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман заявіў на брыфінгу, што падасьць у адстаўку, калі дэпутаты парлямэнту не прымуць закон аб антыкарупцыйным судзе. «Без прыняцьця гэтага важнага рашэньня будзе падарваны як давер унутры грамадзтва да ўлады і інстытутах улады, так і міжнародны аўтарытэт будзе значна паніжаны», — заявіў Гройсман.

1 сакавіка дэпутаты падтрымалі ў першым чытаньні праект закону, пасьля чаго шэраг міжнародных партнэраў Украіны выступілі з крытыкай дакумэнту.

Сусьветны банк заявіў, што законапраект не адпавядае патрабаваньням банку для прадстаўленьня Ўкраіне каля ^$ 800 млн у падтрымку ключавых рэформаў.

У Эўразьвязе заявілі, што законапраект супярэчыць абяцаньням Кіева і рэкамэндацыям Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG