Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе аб нападзе на ЛГБТ-кампанію ў Менску завялі крымінальную справу


Мікалай Купрыч пасьля зьбіцьця на Кастрычніцкай

Такую інфармацыю паведаміў Радыё Свабода Сьледчы камітэт.

«Заведзеная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 339 КК „Хуліганства“. Сьледчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па вызначэньні асобы падазраванага», — паведаміла Радыё Свабода прадстаўніца СК Кацярына Гарлінская.

У ноч з 24 на 25 жніўня на вуліцы Кастрычніцкай у Менску невядомы напаў на ЛГБТ-кампанію. Рэжысэр і апэратар дакумэнтальнага кіно Мікалай Купрыч атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, у яго быў зламаны нос і буйныя гематомы. Нейкі час Мікалай прабыў у шпіталі. Цяпер ён дома.

«Аднаўляюся паціху, але калі хутка хаджу, то галава кружыцца, — кажа Мікалай. — Гематомы амаль сышлі. Таблеткі п’ю, уколы раблю».

Мікалай кажа, што пра завядзеньне крымінальнай справы яму ўжо паведамілі сьледчыя. Першы раз яго апытвалі яшчэ ў шпіталі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG