Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Варанецкі: Некаторыя палітычныя сілы раўніва паставіліся да візыту Болтана ў Беларусь


Валер Варанецкі, архіўнае фота

У той жа час, як сьцьвярджае дэпутат Варанецкі, тон заяваў, зробленых у Крамлі па выніках візыту дарадцы прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана ў Беларусь, «быў спакойны і прыязны», паведамляе БЕЛТА.

Некаторыя палітычныя сілы «паставіліся раўніва» да візыту Джона Болтана ў Беларусь, заявіў старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Беларусі Валер Варанецкі.

«Калі адбываюцца такія візыты, якія сьведчаць аб умацаваньні ўплыву і аўтарытэту краіны, заўсёды знойдуцца палітычныя сілы, і ня толькі ў Расеі, якім гэта не спадабаецца, — заявіў ён. — Гэта нашыя нядобразычліўцы. Кожны змагаецца за свой уплыў і магутнасьць. У Расеі і ня толькі ёсьць нямала сілаў, якіх напружвае ўмацаваньне беларускага ўплыву ў рэгіёне».

Дэпутат адзначыў, што візыт ініцыяваў амэрыканскі бок, які «сам праявіў інтарэс да таго, каб падвысіць якасьць стасункаў», што сьведчыць пра тое, што «заўважаная была нашая роля як донара стабільнасьці і бясьпекі ў рэгіёне».

Каго меў на ўвазе Варанецкі пад «палітычнымі сіламі, якім гэта не спадабаецца», ён не ўдакладніў. Але, напрыклад, перамовы Болтана зь Беларусьсю, Украінай і Польшчай ацаніў як «антырасейскія» Канстанцін Касачоў — старшыня камітэту міжнародных справаў расейскага Савету Фэдэрацыі (верхняя палата парлямэнту; засядае не ў Крамлі) і сябра партыі «Единая Россия».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG