Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расьце ціск на памяркоўнае расейскамоўнае насельніцтва». Што пісалі расейскамоўныя рэсурсы пра візыт Болтана ў Беларусь


«Амэрыканцы хочуць стварыць санітарны калідор вакол Расеі»; «Менск разглядаецца як транзытная тэрыторыя для падтрымкі Ўкраіны», «Амэрыка хоча, каб Кітай сышоў з РБ», — што некаторыя расейскамоўныя рэсурсы пісалі пра візыт у Беларусь дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана.

Тэлеграм-канал «Бульба престолов»: «Лацініца, уніяцтва, шокавая тэрапія»​.

Канал надаў надзвычайную ўвагу візыту Болтана, прысьвяціўшы яму некалькі пастоў. Па меркаваньні аўтара(ў) канала, гэта “пачатак праекта Беларусь 2.0 з поўнай дэрусыфікацыяй, пераходам на лацініцу і ўніяцтва, шокавай тэрапіяй, перафарматам эканомікі, празаходняй парлямэнцкай рэспублікай і кантрольным пакетам у англасаксаў наўзамен на гарантыі для Лукашэнкі і ягоных сыноў”.

“С кожным такім візытам ціск на памяркоўнае рускамоўнае насельніцтва расьце”, — піша Бульба.

imhoclub.by: «Амэрыканскі ястраб» ляціць у Беларусь?»

Аўтар Аляксандар Шпакоўскі мяркуе, што візыт Болтана ў Менск будзе выкарыстаны амэрыканскім бокам для дэманстрацыі Расеі растучых магчымасьцяў ЗША ў традыцыйнай «сфэры ўплыву» Масквы.

«Ёсьць меркаваньне, што шлях Беларусі да дасягненьня сваёй мэты будзе праходзіць па мінным полі, дзе любы неасьцярожны рух можа прывесьці да катастрофы, аднак ніякай альтэрнатывы выбранаму маршруту пакуль не праглядаецца», — піша Шпакоўскі.

Газета.ru: «Аляксандар Лукашэнка падараваў Болтану беларускую гарэлку з крынічнай вады — лепшую за расейскую»

«Візыт дарадцы прэзыдэнта ЗША ў Беларусь — у пэўным сэнсе сэнсацыя. Аляксандра Лукашэнку ў Вашынгтоне многія гады называлі “апошнім дыктатарам” Эўропы», — ​піша расейскае выданьне.

Таксама Газэта паведамляе, што Аляксандар Лукашэнка падараваў Болтану беларускую гарэлку з крынічнай вады.

«Лідэр рэспублікі адзначае, што падараваная ім гарэлка лепшая за расейскую».

элеграм-канал «Восточное притворство»: «Што будзе, калі Болтан прапануе Лукашэнку кандыдатуру ягонага пераемніка?»

«Момант проста цудоўны», — мяркуе канал, прапануючы ў пераемніка міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.

Тэлеграм-канал «Незыгарь»: «Дуга Кіеў-Менск ідэальная для стварэньня напружанасьці ля межаў Расеі»

«Незагарь» прапануе некалькі прычын візыту Болтана. Адзін зь іх — амэрыканцы хочуць стварыць санітарны калідор вакол Расеі.

Але хутчэй за ўсё, цяпер у Вашынгтона некалькі іншыя пляны, мяркуе «Незыгарь». Гэта і спроба ўключэньня Беларусі ў эўразьвязаўскі парадак дня як хаўрусьніка Вашынгтона і сатэліта Варшавы. І максымальнае вывядзеньне Менска зь кітайскіх праектаў.

На думку «Незыгаря», «важнай застаецца і тэма беларускага наркатрафіку як альтэрнатывы адэска-кішынёўскаму». Таксама Менск можа разглядацца як транзытная тэрыторыя для падтрымкі Ўкраіны.

Тэлеграм-канал «Трыкатаж»: «Болтан пацьвердзіў антырасейскі дыскурс дыялёгу з Лукашэнкам»

Канал прапануе свой «пераклад» фрагмэнтаў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» з «дыпляматычнай мовы». Так, фразу Болтана «Я паказаў прэзыдэнту па дарозе з аэрапорту ў Палац незалежнасьці на краму Хуавэй, якую мы праяжджалі ў Менску» тэлеграм-канал перакладае як «Амэрыка хоча, каб Кітай сышоў з РБ».

Тэзіс Болтана, што «размова пра зьняцьце санкцый — цяжкая і важная, але яе варта весьці», перакладзены як «ЗША гатовыя абмяркоўваць зьняцьце санкцый у абмен на ляяльнасьць Лукашэнкі».

Фразу «Рашэньне аб інтэграцыі з РБ павінна быць рашэньнем народа. Але, будуючы адносіны з Расеяй, трэба мець на ўвазе, што яна парушае дамовы», перакладаецца як «Рашэньне ад інтэграцыі з РФ не павінна быць толькі рашэньнем Лукашэнкі. І яно не павінна быць, паводле ЗША, канчатковым і незваротным».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG