Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў забойстве ў Бэрліне былога чачэнскага камандзіра расеец прыехаў у ЭЗ па фальшывым пашпарце


Вадзім Сакалоў
Вадзім Сакалоў

Падазраваны ў забойстве былога ўдзельніка вайны ў Чачні на баку сэпаратыстаў у Бэрліне расеец прыехаў у Эўразьвяз па фальшывым пашпарце. Такое сьцьвярджэньне ўтрымліваецца ў сумесным расьсьледаваньні часопісу «Шпігель», групы Bellingcat і расейскага выданьня The Insider.

23 жніўня ў цэнтры Бэрліну быў забіты грамадзянін Грузіі Зелімхан Хангашвілі. Ён быў застрэлены зь пісталета з глушыцелем чалавекам у парыку. Паліцыя затрымала паводле падазрэньня ў забойстве 49-гадовага расейца. Нямецкі таблоід «Більд» называў яго Вадзімам Сяргеевічам. Паводле дадзеных расьсьледаваньня «Шпігеля» і Bellingcat, падазраванага завуць Вадзім Андрэевіч Сакалоў.

Паводле дадзеных сьледства, Сакалоў заехаў на тэрыторыю Эўразьвязу па новым пашпарце, выдадзенаму ў ліпені 2019 году. Журналісты ня здолелі выявіць чалавека зь імем, прозьвішчам і датай нараджэньня, пададзенымі ў пашпарце, ні ў воднай з расейскіх баз дадзеных, што дазволіла ім выказаць здагадку, што дакумэнт — падроблены. У тым ліку яго няма ў базе дадзеных сыстэмы «Роспаспорт», што павінна было прывесьці да затрыманьня яго ўладальніка на мяжы.

Сьледчыя дапускаюць, што пашпарт мог быць выдалены з базы, што можа ўказваць на сувязь Сакалова са спэцслужбамі.

Афіцыйныя асобы ў Бэрліне асобу затрыманага не раскрываюць, падаючы толькі яго расейскае грамадзянства, адзначае агенцтва Reuters. Міністэрства ўнутраных спраў краіны не пракамэнтавала агенцтву расьсьледаваньне.

  • Як паведамляў часопіс «Шпігель», ва ўрадзе Нямеччыны ўважліва сочаць за расьсьледаваньнем, бо ёсьць падазрэньні, што ў дадзеным выпадку можа ісьці гаворка пра заказное забойства з удзелам расейскіх спэцслужбаў.
  • Хангашвілі ваяваў у другую Чачэнскую вайну на баку ўраду Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — з Шамілём Басаевым і Асланам Масхадавым. Пад яго камандаваньнем былі 60 чалавек, сьцьвярджаецца ў лісьце кіраўніка Нямецка-Каўкаскага таварыства. Пасьля вайны ён перажыў некалькі замахаў. Перад забойствам ён прасіў у Нямеччыны прытулку, баючыся за сваё жыцьцё, яму ў гэтым адмовілі, паведамляла DW.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG