Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмены ў «Кодэкс аб зямлі», прапанаваныя Канапацкай, перадалі Лукашэнку


Ганна Канапацкая, архіўнае фота

Аграрная камісія Палаты прадстаўнікоў на сваім пасяджэньні 29 жніўня вырашыла накіраваць папраўкі да Кодэксу аб зямлі, унесеныя апазыцыйнай дэпутаткай Ганнай Канапацкай, на разгляд кіраўніку беларускай дзяржавы.

«Калі прыняць папраўкі Ганны Канапацкай, то мы сутыкнёмся зь дзьвюма рэчамі. Па-першае, яны пацягнуць за сабою павелічэньне дзяржаўных выдаткаў. Па-другое, некаторыя прапановы нашай калегі разыходзяцца з актамі кіраўніка дзяржавы. Таму нам трэба ведаць стаўленьне да пераменаў прэзыдэнта», — патлумачыў старшыня камісіі Яўген Адамейка.

Ганна Канапацкая ў размове са Свабодай сказала, што задаволеная такім рашэньнем:

«Усе толькі гавораць пра лібэралізацыю эканомікі. А рабіць гэта канкрэтна ніхто ня хоча. Мае праўкі будуць спрыяць разьвіцьцю эканомікі. І адкладаць іх надалей непатрэбна. Фактычна мой законапраект зараз імплемэнтуецца ў законапраект ураду. Можа, Лукашэнка возьме рашэньне на сябе?»

Дэпутатка не выключае і адмоўнага стаўленьня Лукашэнкі да яе прапановаў.

«Але нават у гэтым выпадку пра папраўкі будуць яшчэ раз казаць у Авальнай залі. І гэта рэальная магчымасьць яшчэ раз узьняць праблему. А гэта таксама важна», — лічыць Канапацкая.

Што прапануе Канапацкая

  • Зьліквідаваць абмежаваньні на выкарыстаньне зямельных участкаў.
  • Скараціць падставы для іх канфіскацыі.
  • Зьліквідаваць няроўнасьць у правах розных землекарыстальнікаў пры ажыцьцяўленьні гаспадарчай і іншай дзейнасьці.
  • Не дапускаць пазасудовай канфіскацыі зямельнага ўчастку дзяржавай у землекарыстальніка.
  • Дазволіць дзяліць зямельны ўчастак.
  • Зьняць абмежаваньні на прызначэньне зямельнага ўчастку, якім можа валодаць грамадзянін на правах уласнасьці.
  • Скасаваць плату за права заключыць дамову арэнды.
  • Выкарыстоўваць маёмасныя падаткі і арэндную плату толькі на разьвіцьцё адпаведных тэрыторыяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG