Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы зьбіраюць подпісы за «ратаваньне» палацу ў Нароўлі, які раней прасіў ва ўладаў пісьменьнік Горват


Палац Горватаў, Нароўля, 2012 год. Фота: Denis Serakov via Wikimedia, CC BY-SA 3.0
Палац Горватаў, Нароўля, 2012 год. Фота: Denis Serakov via Wikimedia, CC BY-SA 3.0

Зварот на Petitions.by аб неабходнасьці дагляду палацава-паркавага ансамблю Горватаў у Нароўлі быў апублікаваны ўвечары 28 жніўня. Ён ужо сабраў каля 640 подпісаў.

Аўтар пэтыцыі занепакоены станам палацу. Сьцьвярджаецца, што «ў выніку бязьдзеяньня і адсутнасьці дбайнага гаспадара» ў палацы першай паловы XIX стагодзьдзя нядаўна абваліўся дах, разбурыліся перакрыцьці між паверхамі і пачалі разбурацца муры.

Раённую ўладу просяць або неадкладна прывесьці помнік архітэктуры (прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю нацыянальнага значэньня) у належны стан, або выставіць будынак на аўкцыён.

Раней зацікаўленасьць у палацы выказваў пісьменьнік Андрусь Горват («Радзіва Прудок», «Прэм’ера»), але выканкам не пагадзіўся проста перадаць яму комплекс. Летась пісьменьнік казаў пра куплю палацу як пра «самы вар’яцкі ўчынак, які наперадзе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG