Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра грошы ў канвэрце і сюжэт БТ


Саўка ды Грышка: «Верыш ілі нет?»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць абвінавачаньні ў замоўных матэрыялах пра карупцыю ў мэдыцыне, якія прагучалі ў сюжэце Беларускай дзяржаўнай тэлевізіі.

Саўка:
Верце мне ілі ня верце.
Хто-та што-та даў в канверце,
А БТ пра штукі эці
Быстра збацала сюжэт.
Верыш ілі нет?

Грышка:
Я табе, вядома, веру.
На БТ умеюць гэта:
Хутка накляпаць сюжэтаў.
Гэта нават не сакрэт.
Гэта не сакрэт.

Саўка:
Он сказаў, што вы ня верце,
То, што далі мне ў канверце -
Эта проста краўдфандзінг.
Верыш ты мне ілі нет?
Верыш ілі нет?

Грышка:
Я яму, вядома, веру.
Колькі там было ў канверце -
Тысяча ці дзьве, ці дзьвесьце?
Гэта для мяне сакрэт.
Для мяне сакрэт.

Саўка:
Краўдфандзінг, краудфандзінг...
Есьлі за яго пасадзяць -
Будзе крайне непрыятна.
Ты мне верыш ілі нет?
Верыш мне іль нет?

Грышка:
Я табе, вядома, веру.
Можна сесьці ў нас заўсёды
Без падставы і нагоды.
Гэта, Саўка, не сакрэт.
Гэта не сакрэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG