Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у ліпені павялічыўся на 48 рублёў


Ілюстрацыйнае фота

У ліпені працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1128,5 рубля, паводле зьвестак Белстату. Гэта на 48 рублёў больш, чым у траўні.

Да ўзроўню «па пяцьсот» даляраў, якія Аляксандар Лукашэнка абяцае больш як 12 гадоў, заробкі падскочылі былі ў сьнежні 2018 году, але ўпалі ўжо ў студзені. Заробкі, ніжэйшыя за 500 даляраў, адзначаныя і на большасьці прамысловых прадпрыемстваў — ёсьць такія заводы, дзе налічваюць менш за 300.

За апошнія чатыры гады самы вялікі сярэдні заробак беларусы мелі ў сьнежні 2014 году — 623 даляры. Гэта на 73 даляраў вышэй, чым цяпер.

Сярэдні налічаны заробак — ня той, што атрымлівае на рукі сярэднестатыстычны беларус. Гэта сума да выманьня падаткаў і збораў. Яна вылічваецца праз складаньне ўсіх заробкаў і дзяленьне на колькасьць працаўнікоў.

Заробак сярэднестатыстычнага беларуса (адносна якога палова атрымлівае больш, а палова менш) завецца мэдыянным. У лістападзе мінулага году ён быў роўны 751,1 рубля — крыху больш за 350 даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG