Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Ганконгу: паліцыя ўпершыню ўжыла агнястрэльную зброю


Пратэсты ў Ганконгу 25 жніўня 2019.
Пратэсты ў Ганконгу 25 жніўня 2019.

Паліцыя Ганконгу ўпершыню ўжыла супраць пратэстоўцаў агнястрэльную зброю, паведамляе агенцтва France Press. Адзін з паліцыянтаў выстраліў зь пісталету. Зьвестак аб пацярпелых пакуль няма.

У нядзелю ўлады Ганконгу арыштавалі 29 чалавек па выніках чарговай антыўрадавай акцыі, якая скончылася сутыкненьнямі з паліцыяй.

Мітынгоўцы кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі з запальнай сумесьсю. У адказ тыя ўжылі вадамёт, сьлезацечны газ і гумовыя кулі. Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як паліцыя перакрыла дарогу калёне пратэстоўцаў.
Масавыя пратэсты ў Ганконгу працягваюцца трэці месяц.

Першапачаткова падставай для выступленьняў быў законапраект аб экстрадыцыі на мацерыковы Кітай падазраваных у крымінальных справах. Улады выканалі патрабаваньне пратэстоўцаў, аднак жыхары Ганконгу працягваюць выходзіць на вуліцы і патрабаваць яшчэ большай незалежнасьці ад Пэкіну.

Мітынгоўцы лічаць, то кітайскія спэцслужбы ўсталёўваюць на вуліцах відэакамэры, каб зьняць удзельнікаў пратэсту для іх далейшага палітычнага перасьледу. У ходзе нядзельнай акцыі яе ўдзельнікі зламалі некалькі слупоў, на якіх віселі такія камэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG