Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і гумовыя кулі супраць мітынгоўцаў


Пратэсты ў Ганконгу адбываюцца ад мінулага месяца пасьля таго, як улады ініцыявалі законапраект аб экстрадыцыі ў мацерыковы Кітай

Паліцыя ў Ганконгу ўжыла сьлезацечны газ і гумовыя кулі для разгону мітынгу 21 ліпеня пасьля масавай антыўрадавай акцыі.

Сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы 21 ліпеня з патрабаваньнем да ўладаў правесьці дэмакратычныя рэформы і расьсьледаваць гвалт з боку паліцыі.

Сілавікі перайшлі да такіх дзеяньняў пасьля таго, як пратэстоўцы адмовіліся спыніцца ў пэўным пункце, працягваючы рухацца да цэнтральных дзяржаўных установаў Кітаю.

У чэрвені паліцыянты пры разгоне пратэстоўцаў ужылі гумовыя кулі і сьлезацечны газ. Пра сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй паведамлялі і пасьля маршу 14 ліпеня, калі пацярпелі 11 паліцыянтаў.

Пратэсты ў Ганконгу адбываюцца ад мінулага месяца пасьля таго, як улады ініцыявалі законапраект аб экстрадыцыі ў мацерыковы Кітай. На вуліцы выходзілі да мільёна чалавек.

Апанэнты законапраекту лічаць, што ён можа быць выкарыстаны для перадачы ў рукі кітайскага правасудзьдзя дысыдэнтаў і несправядліва перасьледваных людзей.

Пасьля масавых пратэстаў улады заявілі, што спыняюць увядзеньне законапраекту, аднак мітынгоўцы патрабавалі цалкам ад яго адмовіцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG