Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова, вера, незалежнасьць. Якія пастановы прыняў форум у падтрымку беларускай аўтакефаліі ў Чарнігаве


Перадача сьцягу, на якім 27 ліпеня ўкраінцы пісалі зычэньні беларусам.
Перадача сьцягу, на якім 27 ліпеня ўкраінцы пісалі зычэньні беларусам.

Удзельнікі форуму беларускай інтэлігенцыі ў Чарнігаве запатрабавалі ад уладаў Беларусі безумоўнага выкананьня канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі.

Найперш, гаворка ідзе аб неабходнасьці рэгістрацыі ў Беларусі структураў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. На гэты конт прынятая адмысловая пастанова.

Таксама ўдзельнікі форуму выступілі за рэабілітацыю ўсіх сьвятароў і вернікаў — ахвяраў камуністычных рэпрэсій ХХ стагодзьдзя.

«Мы патрабуем адкрыць архівы з інфармацыяй пра камуністычныя рэпрэсіі, юрыдычна рэабілітаваць усіх пацярпелых ад камуністычных рэпрэсій ХХ стагодзьдзя і зьнішчыць памяць пра катаў, якія давалі загады на зьнішчэньне цэркваў, вернікаў, сьвятароў, а менавіта перайменаваць мястэчкі, вёскі і вуліцы, названыя у іх імя і дэмантаваць помнікі ў іх гонар», — адзначаецца ў адпаведнай заяве форуму.

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі таксама патрабуюць спыніць перамовы пра інтэграцыю з Расеяй, скасаваць «посткаляніяльнае ўтварэньне пад назвай «Саюзная дзяржава РФ і Беларусі».

У асобных заявах форуму яго ўдзельнікі патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць зьнішчэньне нацыянальнага нэкропалю у Курапатах і заклікаюць беларусаў у часе перапісной кампаніі 2019 году называць роднай беларускую мову.

«Агульнымі высілкамі мы ўмацуем незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь. Толькі разам мы ўратуем найвялікшую каштоўнасьць беларускай нацыі — родную мову» — гаворыцца ў пастанове пра мову.

Выступілі ўдзельнікі і супраць «заходнерусізму і «ліцьвінізму».

«Толькі зьяднаўшыся вакол беларушчыны мы зможам збудаваць неабходны „імунітэт“, здольны супрацьстаяць ракавай пухліне „рускага сьвету“. Толькі так мы зможам абараніць наш нацыянальны арганізм ад зьнішчэньня. Той, хто імкнецца разбурыць гэтае яднаньне, хто навязвае нашаму народу анахранічныя ідэі, ці то „заходнерусізму“, ці то „ліцьвінізму“ — аб’ектыўна працуе ў інтарэсах „рускага сьвету“ і супраць Беларусі. Яднаемся. Гуртуемся. Трымаемся свайго», — заклікалі беларусаў на форуме ў Чарнігаве.

Удзельнікі форуму.
Удзельнікі форуму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG