Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выбуху на вясельлі ў Кабуле загінулі больш за 60 чалавек


Пасьля выбуху у горадзе Герат, які адбыўся 7 жніўня
Пасьля выбуху у горадзе Герат, які адбыўся 7 жніўня

Па інфармацыі аўганскіх уладаў, ад выбуху тэрарыста-сьмяротніка загінулі 63 чалавекі. Яшчэ каля 200 пацярпелі.

Талібан адмаўляе сваю датычнасьць да тэракту, які сёлета стаў самай сьмяротнай атакай у Кабуле. Акурат у цяперашні час Вашынгтон і талібы знаходзяцца на заключнай стадыі пагадненьня аб спыненьні амаль 18-гадовай вайны ў Аўганістане.

Як перадае AP са спасылкай на сьведку Гула Махамада, нападнік усталяваў выбухоўку каля сцэны. Падчас выбуху ў гэтым месцы сабралася шмат дзяцей.

Агулам на вясельлі было каля тысячы чалавек.

Тэракт адбыўся ў вясельнай залі Dubai City, у той частцы Кабулу, дзе пражывае шмат шыітаў – рэлігійнай меншасьці ў Аўганістане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG