Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Symbal.by выпусьціў 15 новых дызайнаў маек. Дзьве — «свабодаўскія»


Новыя майкі з малюнкамі Радыё Свабода

З нагоды пяцігодзьдзя крама адзеньня і сувэніраў Symbal.by выпусьціла новыя дызайны маек — адразу 15 відаў.

Да 23 жніўня на сайце крамы прымаюцца папярэднія замовы на майкі, а высылаць іх пачнуць ад 1 верасьня.

Адзін з малюнкаў натхнёны колішняй кампаніяй Радыё Свабода «Свабоду ўсім!» (цяпер стыкеры з тымі малюнкамі ёсьць для Telegram). Выяву «Свабоду Ў» зьвязваюць з абмежаваньнем выкарыстаньня беларускай мовы з боку дзяржавы, а таксама зь перапісам насельніцтва, які пройдзе ў кастрычніку (на ім аўтары заклікаюць пазначаць роднай мовай беларускую).

Яшчэ адзін малюнак — зь фірмовым стылем суполкі «Свабода ART». Выраз, ужыты ў малюнку, вядомы з творчасьці мастака і пісьменьніка Артура Клінава, а форма назвы беларускай сталіцы, як на майцы, перастала быць афіцыйнай роўна 80 гадоў таму.

А выявы з раварыстам і карусельлю некалі дасылаў на конкурс «Svaboda Art: Саколкі вольных беларусаў» ад Радыё Свабода і «Арт Сядзібы» Улад Савельеў.

Іншыя дызайны — з ваярамі, зубрамі і падабайкамі, малюнкам Гэніка Лойкі, рознымі формамі гербу «Пагоня»… І вось такія:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG