Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбалісткі ФК «Менск» выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў


Трэніроўка жаночай каманды ФК «Менск», 12 жніўня
Трэніроўка жаночай каманды ФК «Менск», 12 жніўня

Жаночы футбольны клюб «Менск» згуляе ў 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў сярод жанчын. 13 жніўня каманда на выезьдзе перамагла харкаўскі «Житлобуд-1» зь лікам 2:0.

Да таго менскі клюб у групавым этапе перамог зь лікам 12:0 люксэмбурскі Beetebuerg і 2:1 — харвацкі Split. Лёсаваньне 1/16 фіналу пройдзе 16 жніўня, а гульні этапу — 11–12 і 25–26 верасьня.

Жаночы ФК «Менск» станавіўся чэмпіёнам Беларусі шэсьць разоў — штогод ад 2013-га. Таксама каманда сем разоў здабывала кубак Беларусі — у 2011-м і штогод ад 2013-га (а ў 2012-м саступіла ў фінале). У 1/16 фіналу жаночы «Менск» прабіваўся тройчы — у папярэдніх трох турнірах. Але далей каманда не праходзіла.

Турнір пад назвай «Ліга чэмпіёнаў UEFA сярод жанчын» ладзіцца ад 2009 году, да таго ён зваўся Кубкам UEFA сярод жанчын. Найбольш перамог здабыў францускі Olympique lyonnais — яны перамагалі агулам шэсьць разоў, у тым ліку апошнія чатыры гады.

Дасягненьні беларускіх футбалістаў у аналягічным мужчынскім турніры больш сьціплыя: тут даходзілі толькі да групавога раўнду і ні разу не выходзілі ў плэй-оф. Найлепшы вынік — у барысаўскага БАТЭ, які ў сэзоне 2012–13 заняў у групе трэцяе месца і трапіў у Лігу Эўропы (другі па значнасьці турнір пасьля Лігі чэмпіёнаў), але не прайшоў далей за 1/16 фіналу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG