Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсакратар Беларускай фэдэрацыі футболу: «Прызначэньне жанчын — нараджаць»


Генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі футболу Юры Вяргейчык ня лічыць футбол жаночым відам спорту. Такую заяву ён зрабіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-5».

«Пакуль ёсьць здароўе, трэба бегаць». Хто гуляе ў жаночым чэмпіянаце Беларусі па футболе

«Лічу, што футбол усё ж такі не жаночы від спорту. Прызначэньне жанчын — нараджаць. А ня так працаваць і зьдзекавацца з арганізму. Спорт — гэта ня толькі станоўчыя эмоцыі, а яшчэ і аддадзенае здароўе, час. Хочацца, каб мы для нашых любімых жанчын стваралі ідэальныя ўмовы для жыцьця. Я іх асацыюю з музыкай, танцамі», — цытуе Вяргейчыка by.tribuna.com.

Эмацыйны жаночы футбол ва Ўкраіне. Дакумэнтальны фільм

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG