Абсалютна незаўважаным прайшоў зімовы турнір па футболе сярод жаночых камандаў: гледачоў на некаторых матчах было менш, чым гульцоў на полі. Што такое жаночы футбол у Беларусі, Свабодзе распавялі ў клюбе «Мінск», які два гады запар удзельнічаў у Лізе Чэмпіёнаў сярод жаночых камандаў.
«Пакуль ёсьць здароўе, трэба бегаць». Хто гуляе ў жаночым чэмпіянаце Беларусі па футболе
![](https://gdb.rferl.org/b1d71eff-783e-4ac0-9695-6f85f816b2d2_w1024_q10_s.jpg)
1
![Чэмпіянат Беларусі па футболе сярод жаночых камандаў праводзіцца з 1992 году. Самыя тытуляваныя каманды — «Бабруйчанка» й «Ўнівэрсытэт» (Віцебск). Але апошнія тры гады чэмпіёнамі становіцца каманда «Мінск» (на фота).](https://gdb.rferl.org/5f83ebcf-3159-43cf-94d2-0fede1091473_w1024_q10_s.jpg)
2
Чэмпіянат Беларусі па футболе сярод жаночых камандаў праводзіцца з 1992 году. Самыя тытуляваныя каманды — «Бабруйчанка» й «Ўнівэрсытэт» (Віцебск). Але апошнія тры гады чэмпіёнамі становіцца каманда «Мінск» (на фота).
![«Нічым жаночы футбол не адрозьніваецца ад мужчынскага, — кажа Ліяна Мірашнічэнка, 27-гадовая паўабаронца „Мінску“ (на фота). — Хіба толькі хуткасьці ў нас трошкі ніжэйшыя».](https://gdb.rferl.org/bc4ba666-1487-4bbe-aabe-dbc167154cb8_w1024_q10_s.jpg)
3
«Нічым жаночы футбол не адрозьніваецца ад мужчынскага, — кажа Ліяна Мірашнічэнка, 27-гадовая паўабаронца „Мінску“ (на фота). — Хіба толькі хуткасьці ў нас трошкі ніжэйшыя».
![Чэмпіянат Беларусі складаецца з адной лігі. Яшчэ пазалетась у ёй гулялі 9 камандаў. Празь фінансавыя цяжкасьці летась іх засталося ўжо 6. Колькі камандаў зьбярэцца сёлета, да канца невядома. Пачатак чэмпіянату прызначаны на 16 красавіка.](https://gdb.rferl.org/cf26dcb6-283f-4a87-817b-62cebd58e981_w1024_q10_s.jpg)
4
Чэмпіянат Беларусі складаецца з адной лігі. Яшчэ пазалетась у ёй гулялі 9 камандаў. Празь фінансавыя цяжкасьці летась іх засталося ўжо 6. Колькі камандаў зьбярэцца сёлета, да канца невядома. Пачатак чэмпіянату прызначаны на 16 красавіка.
![«Кляс! Гуляе амаль як я», — часта камэнтуюць гульню дзяўчат мужчыны з трыбунаў.](https://gdb.rferl.org/44c77ea4-0a11-4f46-a475-1f8fd8a4137a_w1024_q10_s.jpg)
5
«Кляс! Гуляе амаль як я», — часта камэнтуюць гульню дзяўчат мужчыны з трыбунаў.
![Яшчэ 10 гадоў таму мала хто чуў пра жаночы футбол у Беларусі. Цяпер дзіцячыя сэкцыі па футболе вельмі папулярныя сярод дзяўчатак. Ці ня большасьць гульцоў «Мінску» — моладзь.](https://gdb.rferl.org/89c30368-d0a7-42fa-94e8-1cf414122b4b_w1024_q10_s.jpg)
6
Яшчэ 10 гадоў таму мала хто чуў пра жаночы футбол у Беларусі. Цяпер дзіцячыя сэкцыі па футболе вельмі папулярныя сярод дзяўчатак. Ці ня большасьць гульцоў «Мінску» — моладзь.
![Камандаў мала, і таму ў беларускім чэмпіянаце даводзіцца гуляць па чатыры колы. У нашых суседзяў — палякаў і расейцаў — узровень чэмпіянатаў нашмат вышэйшы.](https://gdb.rferl.org/ca39ef78-6d37-4f31-8725-e7c9e2771360_w1024_q10_s.jpg)
7
Камандаў мала, і таму ў беларускім чэмпіянаце даводзіцца гуляць па чатыры колы. У нашых суседзяў — палякаў і расейцаў — узровень чэмпіянатаў нашмат вышэйшы.
![За «Мінск» гуляюць дзьве англамоўныя легіянэркі зь Нігерыі і чатыры франкамоўныя — з Камэруну. Яны таксама выступаюць за свае нацыянальныя зборныя.](https://gdb.rferl.org/85897caf-f8ad-4c6a-b6fa-a97ca00ebd9e_w1024_q10_s.jpg)
8
За «Мінск» гуляюць дзьве англамоўныя легіянэркі зь Нігерыі і чатыры франкамоўныя — з Камэруну. Яны таксама выступаюць за свае нацыянальныя зборныя.
![Першы зімовы турнір праводзіўся ў сапраўды зімовых умовах.](https://gdb.rferl.org/f2424ba4-c989-4359-a6ab-aec92ddba0ed_w1024_q10_s.jpg)
9
Першы зімовы турнір праводзіўся ў сапраўды зімовых умовах.
![Трэніроўкі ў «Мінску» штодня. Хоць гэта толькі паўтары гадзіны, але на нейкую іншую працу ўжо ні ў кога не хапае ні сіл, ні часу. Для ўсіх гульня за каманду — асноўная й часьцей за ўсё адзіная праца. За яе дзяўчаты атрымліваюць заробак, зь якога й жывуць.](https://gdb.rferl.org/866d3e28-891e-4f66-afc9-cf245bd6aa9d_w1024_q10_s.jpg)
10
Трэніроўкі ў «Мінску» штодня. Хоць гэта толькі паўтары гадзіны, але на нейкую іншую працу ўжо ні ў кога не хапае ні сіл, ні часу. Для ўсіх гульня за каманду — асноўная й часьцей за ўсё адзіная праца. За яе дзяўчаты атрымліваюць заробак, зь якога й жывуць.
![Трэніроўкі праходзяць на штучных палях мужчынскага ФК «Мінск», да якога адносіцца й жаночая каманда. Хатнія гульні таксама праходзяць на тым жа полі, што й у мужчынскай каманды — на стадыёне «Мінск».](https://gdb.rferl.org/eda83cfb-6d44-4558-a8d6-7c68d4c52e93_w1024_q10_s.jpg)
11
Трэніроўкі праходзяць на штучных палях мужчынскага ФК «Мінск», да якога адносіцца й жаночая каманда. Хатнія гульні таксама праходзяць на тым жа полі, што й у мужчынскай каманды — на стадыёне «Мінск».
![Памочнік трэнэра Раман Лявіцкі кажа, што Вышэйшая ліга Беларусі сярод жанчын адпавядае ўзроўню 15-гадовых хлопцаў. Часам дзяўчаты гуляюць акурат з хлопцамі гэтага ўзросту на трэніроўках.](https://gdb.rferl.org/e157bc2e-6024-44ab-93a1-6f30e623d658_w1024_q10_s.jpg)
12
Памочнік трэнэра Раман Лявіцкі кажа, што Вышэйшая ліга Беларусі сярод жанчын адпавядае ўзроўню 15-гадовых хлопцаў. Часам дзяўчаты гуляюць акурат з хлопцамі гэтага ўзросту на трэніроўках.
![Ліяна Мірашнічэнка гуляе ў футбол ужо 12 год. «Пакуль ёсьць здароўе, трэба бегаць», — кажа яна. Калі не атрымае траўмаў, Ліяна зьбіраецца гуляць да 35–36 год. Потым, як і многія былыя футбалісткі, думае пераходзіць у трэнэры. «Падабаецца футбол, і ўсё», — кажа дзяўчына.](https://gdb.rferl.org/204caf67-8927-4707-a763-e816cc4a1444_w1024_q10_s.jpg)
13
Ліяна Мірашнічэнка гуляе ў футбол ужо 12 год. «Пакуль ёсьць здароўе, трэба бегаць», — кажа яна. Калі не атрымае траўмаў, Ліяна зьбіраецца гуляць да 35–36 год. Потым, як і многія былыя футбалісткі, думае пераходзіць у трэнэры. «Падабаецца футбол, і ўсё», — кажа дзяўчына.
![Заўзятараў на жаночым футболе вобмаль. У асноўным прыходзяць навучэнкі футбольных школ, сябры ды сваякі. Толькі на гульні ў Лізе Чэмпіёнаў зьбіраўся амаль поўны стадыён «Мінск».](https://gdb.rferl.org/75401f7f-be08-4967-9517-bfd50f9533fe_w1024_q10_s.jpg)
14
Заўзятараў на жаночым футболе вобмаль. У асноўным прыходзяць навучэнкі футбольных школ, сябры ды сваякі. Толькі на гульні ў Лізе Чэмпіёнаў зьбіраўся амаль поўны стадыён «Мінск».
![«Мінск» гуляе супраць «Зоркі-БДУ». Толькі «Зорка» і «Надзея-Дняпро» (Магілёў) складаюць адносна сур’ёзную канкурэнцыю менскай камандзе.](https://gdb.rferl.org/99b292a7-66c7-4795-a645-913e484e97b8_w1024_q10_s.jpg)
15
«Мінск» гуляе супраць «Зоркі-БДУ». Толькі «Зорка» і «Надзея-Дняпро» (Магілёў) складаюць адносна сур’ёзную канкурэнцыю менскай камандзе.
![Каб падрыхтавацца да гульняў у Лізе Чэмпіёнаў, «Мінск» часта выступае на міжнародных турнірах, дзе дзяўчаты могуць паспрабаваць свае сілы супраць моцных клюбаў.](https://gdb.rferl.org/4730fed2-1469-44fb-b317-6b76bc1afa01_w1024_q10_s.jpg)
16
Каб падрыхтавацца да гульняў у Лізе Чэмпіёнаў, «Мінск» часта выступае на міжнародных турнірах, дзе дзяўчаты могуць паспрабаваць свае сілы супраць моцных клюбаў.
![Летась ФК «Мінск» прайшоў групавы турнір у Лізе Чэмпіёнаў і трапіў у 1/16 фіналу. Пакуль гэта найбольшае дасягненьне каманды.](https://gdb.rferl.org/3e8efd7f-7360-4242-bb78-7206bbc712de_w1024_q10_s.jpg)
17
Летась ФК «Мінск» прайшоў групавы турнір у Лізе Чэмпіёнаў і трапіў у 1/16 фіналу. Пакуль гэта найбольшае дасягненьне каманды.
![Жаночыя каманды часьцей за ўсё трэніруюць мужчыны. Жанчыны сярод трэнэраў сустракаюцца вельмі рэдка.](https://gdb.rferl.org/188b3ccc-785f-401d-a4f8-85bbc1b42c1a_w1024_q10_s.jpg)
18
Жаночыя каманды часьцей за ўсё трэніруюць мужчыны. Жанчыны сярод трэнэраў сустракаюцца вельмі рэдка.
![Вяршыняй кар’еры беларускія футбалісткі лічаць гульню ў моцных замежных клюбах. Калі ты гуляеш за «Мінск», у Беларусі далей няма куды ісьці.](https://gdb.rferl.org/08f97c38-79e1-4ff4-b93a-6c96bb4ffa5e_w1024_q10_s.jpg)
19
Вяршыняй кар’еры беларускія футбалісткі лічаць гульню ў моцных замежных клюбах. Калі ты гуляеш за «Мінск», у Беларусі далей няма куды ісьці.
![Жаночы футбол можа быць настолькі ж жорсткім, як і мужчынскі. У вырашальным матчы зімовага турніру паміж «Мінскам» і «Зоркай-БДУ» судзьдзя нараздаваў шмат жоўтых картак.](https://gdb.rferl.org/1b94cb83-e193-4cd6-b586-777bd2f6700b_w1024_q10_s.jpg)
20
Жаночы футбол можа быць настолькі ж жорсткім, як і мужчынскі. У вырашальным матчы зімовага турніру паміж «Мінскам» і «Зоркай-БДУ» судзьдзя нараздаваў шмат жоўтых картак.
![Чамусьці жаночы футбол у Беларусі вельмі слаба рэклямуецца. Часам гульцоў на полі бывае больш, чым заўзятараў.](https://gdb.rferl.org/f4edf604-86a7-4314-b363-f7b0c092f49b_w1024_q10_s.jpg)
21
Чамусьці жаночы футбол у Беларусі вельмі слаба рэклямуецца. Часам гульцоў на полі бывае больш, чым заўзятараў.
![Нягледзячы на цяжкія нагрузкі, футбол становіцца ўсё больш папулярным сярод дзяўчат у Беларусі. Многія вырашаюць зрабіць футбол сваім асноўным заняткам.](https://gdb.rferl.org/8b4a8946-a8c0-4d74-b686-f528ba0fb453_w1024_q10_s.jpg)
22
Нягледзячы на цяжкія нагрузкі, футбол становіцца ўсё больш папулярным сярод дзяўчат у Беларусі. Многія вырашаюць зрабіць футбол сваім асноўным заняткам.
![Сэзон 2016 году «Мінск» пачаў зь перамогі ў зімовым турніры, які ўпершыню праводзіўся сёлета.](https://gdb.rferl.org/503fc2c7-fd76-40dd-a18e-c6d1794d0048_w1024_q10_s.jpg)
23
Сэзон 2016 году «Мінск» пачаў зь перамогі ў зімовым турніры, які ўпершыню праводзіўся сёлета.