Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры прычыны, чаму Акадэмія навук ня лічыць Касьцюшку нацыянальным героем Беларусі

абноўлена

Адкрыцьцё помніку Тадэвушу Касьцюшкі ва ўрочышчы Марачоўшчына ля Косава

Першы намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык патлумачыў, чаму Тадэвуша Касьцюшку нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі.

Тадэвуш Касьцюшка — палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Кіраваў паўстаньнем 1794 году супраць падзелаў Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у Вайне за незалежнасьць ЗША 1775-1783 гадоў.

Што адбылося?

  • Сёлета ўвесну 90 чалавек прапанавалі надаць адной з вуліц Менску імя Тадэвуша Касьцюшкі. Менгарвыканкам адмовіў спаслаўшыся на заключэньне Акадэміі навук, зьмест якога не раскрываўся.
  • Мянчук Дзьмітры Плашчынскі папрасіў Акадэмію навук паказаць тэкст заключэньня і абгрунтаваць, чаму яны так лічаць. Плашчынскі перадаў Свабодзе адказ Акадэміі навук, падпісаны Чыжыкам.

Што думаюць пра Касьцюшку ў Акадэміі навук?

Паводле адказу Акадэміі навук, называць Касьцюшку нацыянальным героем Беларусі «абсалютна неправамерна», бо:

  1. Касьцюшка разглядаў Рэч Паспалітую як польскую дзяржаву;
  2. Адстойваў канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 году, паводле якой назву дзяржавы «Рэч Паспалітая абодвух народаў» замянілі на «Рэч Паспалітая польская»;
  3. «Выступаў за палянізацыю народнасьцяў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і беларусаў».

У 2018 годзе ва ўрочышчы Марачоўшчына ля Косава адкрылі помнік Касьцюшку. Збор сродкаў на яго падтрымалі 690 чалавек, агулам сабралі 22 075 рублёў. Вылепіў скульптуру Гэнік Лойка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG