Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чвэрць дзяцей у Расеі жывуць за мяжой беднасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Расеі 26 працэнтаў дзяцей жывуць у сем’ях з узроўнем даходу, ніжэйшым за пражытковы мінімум. Такія зьвесткі дае маніторынг Расстату. У ведамстве адзначылі, што гэта лічбы з 2017 году (зьвесткі за 2018 год стануць вядомыя толькі наступным летам).

Узровень беднасьці сярод дзяцей у два разы перавышае паказьнік беднасьці ў краіне ў цэлым. Як адзначае РБК, асабліва востра гэтая праблема стаіць у сельскай мясцовасьці. Там у маламаёмных сем’ях расьце 45 працэнтаў дзяцей. У дасьледаваньні Расстату таксама ўказана, што самы высокі ўзровень беднасьці сярод непаўналетніх — у шматдзетных сем’ях.

Раней былі апублікаваныя зьвесткі аб ліку бедных у Расеі ў цэлым. Паводле афіцыйнай інфармацыі, іх ужо амаль 21 мільён чалавек. Узровень даходу гэтых грамадзян меншы за 10 тысяч рублёў ($150) на месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG