Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд арыштаваў блогера, які напісаў аб расправе над дзецьмі паліцыянтаў


Уладзіслаў Сініца

Суд у Маскве арыштаваў да 3 кастрычніка блогера Ўладзіслава Сініцу, які напісаў у сваім акаўнце ў Твітэры аб расправах над дзецьмі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Сініцу абвінавачваюць па артыкуле аб распальваньні нянавісьці альбо варажнечы. Сьледчыя заявілі, што правяраюць блогера на дачыненьне да іншых злачынстваў.

Паводле сьледчых, Сініца пацьвердзіў, што разьмясціў запіс у сацыяльных сетках, аднак віну прызнаваць адмовіўся. Адвакат абвінавачанага кажа, што ў сваім допісе блогер проста разважаў, а не заклікаў да нейкіх дзеяньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG