Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікам дазволілі задарма наведваць лядовыя палацы


Лядовы палац у Маладэчне, ілюстрацыйнае фота

Школьнікі і навучэнцы спартовых школ змогуць задарма наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартовыя збудаваньні. Адпаведны ўказ № 295 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 5 жніўня, піша БелТА.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, школьнікі могуць задарма наведваць спартовыя збудаваньні для арганізаваных заняткаў фізычнай культурай, бо такія абʼекты ўтрымліваюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту.

Дакумэнт накіраваны на павелічэньне эфэктыўнасьці выкарыстаньня фізкультурна-спартовых збудаваньняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG