Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вельмі хацеў прыехаць у Беларусь». Новы амбасадар Нямеччыны выступіў па-беларуску 


Амбасадар Нямеччыны Манфрэд Гутэрэр
Амбасадар Нямеччыны Манфрэд Гутэрэр

Новы амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Гутэрэр запісаў відэаазварот да беларусаў, у якім прызнаўся, што даўно хацеў тут працаваць, паведамляе Tut.by.

Ролік апублікаваны на старонцы Facebook амбасады, кіраўнік місіі разам з жонкай Андрэа прамаўляюць на расейскай і беларускай мовах.

«Я вельмі хацеў прыехаць у Беларусь і нават крыху вывучыў беларускую мову. Як амбасадар я прыкладу ўсе сілы дзеля таго, каб адносіны паміж нашымі краінамі і далей разьвіваліся ў пазытыўным ключы», — сказаў Манфрэд Гутэрэр.

«Мы шматкроць наведвалі Беларусь і ўражаныя тым, якая разнастайная і прыгожая ваша краіна», — дадала жонка дыплямата.

Папярэдні нямецкі амбасадар Пэтэр Дэтмар, зьяжджаючы зь Менску, з нагоды завяршэньня місіі таксама запісаў разьвітальнае відэа па-беларуску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG