Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўводзяць працэдуру паскоранай дэпартацыі мігрантаў


Ілюстрацыйнае фота. Дзеці гуляюць перад Фэдэральнай паліцыяй ЗША ля пустога склада, які выкарыстоўваецца ў якасьці прытулку для мігрантаў у цэнтры горада Тыхуана, Мэксыка, 5 студзеня 2019 году

Адміністрацыя Дональда Трампа абвясьціла аб маючым адбыцца значным пашырэньні паўнамоцтваў супрацоўнікаў іміграцыйнай службы ў дэпартацыі мігрантаў, без даваньня ім магчымасьці паўстаць перад судом, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэта другая сур’ёзная зьмена ў іміграцыйнай палітыцы за апошнія восем дзён.

Пачынаючы з 23 ліпеня, паскораная дэпартацыя можа быць ужытая ў дачыненьні да любога чалавека, які знаходзіцца ў краіне нелегальна менш за два гады.

Раней такія дэпартацыі ўжываліся ў асноўным да людзей, якіх арыштоўвалі практычна адразу пасьля перасячэньня паўднёвай мяжы ЗША.

Выканаўца абавязкаў міністра ўнутранай бясьпекі Кевін Макалінан ахарактарызаваў пашырэньне паўнамоцтваў у «паскоранай высылцы» як новую спробу адміністрацыі Трампа пераадолець «цяперашні крызіс на паўднёвай мяжы», вызваліўшы месцы ў цэнтрах утрыманьня мігрантаў і скараціўшы чаргу з больш як 900 тысяч спраў у іміграцыйных судах.

Макалінан заявіў, што 20 570 чалавек, арыштаваных на тэрыторыі краіны з кастрычніка 2017-га па верасень 2018 году, знаходзяцца ў ЗША менш за два гады, і, у адпаведнасьці з новым правілам, могуць зазнаць паскораную дэпартацыю. Ён адзначыў, што супрацоўнікі міністэрства, надзеленыя новымі паўнамоцтвамі, будуць дэпартаваць мігрантаў хутчэй, чым іміграцыйныя суды Міністэрства юстыцыі, дзе разгляд спраў можа займаць гады.

Амэрыканскі зьвяз грамадзянскіх свабодаў (АЗГС) і амэрыканская іміграцыйная рада заявілі, што пададуць судовы пазоў з мэтай заблякаваць гэтую палітыку.

«У адпаведнасьці з гэтым незаконным плянам імігранты, якія жылі тут на працягу некалькіх гадоў, будуць дэпартаваныя зь менш пільным захаваньнем належных прававых працэдур, чым людзі, якія апынуліся ў судах праз ДТЗ», — заявіў дырэктар праекту АЗГС у правах імігрантаў Амар Джаўдат.

На мінулым тыдні адміністрацыя Трампа заявіла, што будзе адмаўляць у даваньні прыстанішча людзям, якія праходзілі празь іншыя краіны па дарозе ў ЗША і не зьвярнуліся па абарону сама меней у адной з гэтых краін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG