Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя расказалі дэталі справы жанчыны, якая біла малатком 8-гадовую дачку


© Shutterstock

Раніцай 21 ліпеня менскім праваахоўнікам паступіла паведамленьне пра біцьцё дзіцяці: паводле сьледчых, 38-гадовая жанчына ў кватэры на вуліцы Налібацкай некалькі разоў ударыла малатком 8-гадовую дачку. Сьледчы камітэт паведаміў у Telegram дэталі справы.

Што расказалі сьледчыя:

  • дзяўчынка шпіталізаваная ў вельмі цяжкім стане;
  • жанчыну спыніў бацька дзяўчынкі, які кажа, што падчас зьбіваньня быў у суседнім пакоі і пачуў крыкі;
  • падазраваную затрымалі і зьмясьцілі ў РНПЦ псыхічнага здароўя для абсьледаваньня;
  • у дачыненьні яе распачалі крымінальную справу за «прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў заведама малалетняму» (ч. 2 арт.147, што прадугледжвае пакараньне ад 5 да 10 гадоў пазбаўленьня волі).

Як расказала Свабодзе прэс-сакратарка Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова, наконт жанчыны ад блізкіх сваякоў і да інцыдэнту паступалі просьбы аб мэдыцынскай дапамозе ў сувязі з асаблівасьцямі яе паводзінаў. Таксама стала вядома, што затрыманая мае яшчэ дзяцей старэйшага ўзросту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG