Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарка Менску моцна траўмавала сваю 8-гадовую дачку. Жанчына затрыманая


Ілюстрацыйнае фота

Пра здарэньне 21 ліпеня паведамляе МУС.

Паводле інфармацыі з афіцыйнага тэлеграм-каналу беларускай міліцыі, 21 ліпеня ў 8.30 на тэлефоне 102 затэлефанавалі ўрачы адной зь менскіх бальніц. Яны паведамілі пра здарэньне ў раёне Каменная горка, адкуль у бальніцу трапіла 8-гадовая дзяўчынка з моцным крывацёкам галавы.

«На месца здарэньня неадкладна выехала сьледча-апэратыўная група, — гаворыцца ў паведамленьні міліцыі. — У выніку першапачатковых мерапрыемстваў устаноўлена, што траўмавала дзіця маці. Па папярэдніх дадзеных, 37-гадовая жанчына некалькі разоў ударыла дачку малатком».

На дадзены момант у кватэры, адкуль 8-гадовая дзяўчынка трапіла ў лякарню, працуюць праваахоўнікі. Яе маці затрыманая і накіраваная ў мэдыцынскую ўстанову для вызначэньня псыхічнага і фізычнага стану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG