Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 тамы, 2 гады, больш за 10 праверак. Журналіст судзіцца з уладай за перашкоду працы


Уладзімер Лапцэвіч, архіўнае фота

Магілёўскі журналіст Уладзімер Лапцэвіч паставіў за мэту прыцягнуць да адказнасьці чыноўніка і міліцыянта за перашкоду прафэсійнай дзейнасьці — і не саступае.

За гэты час Сьледчы камітэт больш за 10 разоў адмаўляў яму ва ўзбуджэньні крымінальнай справы — але потым пастановы скасоўвалі і прызначалі новыя праверкі. У выніку назьбіралася чатыры тамы матэрыялаў.

Чарговую такую пастанову суд адмяніў 11 ліпеня — і зноў накіраваў матэрыялы на дадатковую праверку.

Пачалося ж з таго, што ўвесну 2017 году карэспандэнта БелаПАН Уладзімера Лапцэвіча чальцы аднаго зь мясцовых гаражных каапэратываў запрасілі на свой сход у адміністрацыі Ленінскага раёну.

Але галоўны спэцыяліст адміністрацыі Канстанцін Кісьцянёў і інспэктар міліцыі Сяргей Калесьнікаў сілай вывелі яго з будынку, хоць, паводле Лапцэвіча, ён паказаў ім журналісцкае пасьведчаньне.

Лапцэвіч лічыць, што Кісьцянёў і Калесьнікаў парушылі два артыкулы Крымінальнага кодэксу: «Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста» і «Перавышэньне ўлады і службовых паўнамоцтваў».

Кісьцянёў і Калесьнікаў пярэчаць: сілу не ўжывалі, пасьведчаньня журналіст не прад’яўляў.

Уладзімер Лапцэвіч кажа, што гэтай справай імкнецца «засьведчыць структурам улады, што непаважлівае стаўленьне да выкананьня журналістам службовых абавязкаў — злачынства».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG