Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паноўнай мове


Гендрык Блумарт «Старая прадавачка яек» (1632)
Гендрык Блумарт «Старая прадавачка яек» (1632)

Памяць у бацькі кароткая — нешта пытае, атрымлівае адказ і тут жа забывае. Затое нечакана ўспамінае тое, што было ў дзяцінстве на радзіме ў Буйнове.

Згадвае, што побач з домам, які пабудаваў мой дзед Тофіль, жыў чалавек зь мянушкай Мачыяйкі. Чаму такая дзіўная мянушка?

Аказваецца калі чалавек выходзіў «у людзі», то стараўся гаварыць «культурна», на паноўнай мове. Тады паноўнай была польская, зусім як пры Лукашэнку расейская. Вось прыходзіць ён на рынак і «па-культурнаму» пытаецца: «Ма чы яйкі». Гэта павінна значыць: «Ці маеце яйкі?». Насамрэч правільна па-польску трэба казаць: «Czy masz jajka?».

Дасьціпныя аднавяскоўцы так і празвалі «культурнага» суседа — Мачыяйкі.

Валеры Палсьцюк

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG