Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі задумалі караць за хабар ня толькі фізычных, але і юрыдычных асобаў


Ілюстрацыйнае фота

Законапраект «Аб зьменах законаў у пытаньнях барацьбы з карупцыяй» прадугледжвае адказнасьць за даваньне хабару ня толькі для фізычных, але і для юрыдычных асобаў, адзначае БелаПАН.

Дакумэнт цяпер на разглядзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Мяркуецца, што да адміністрацыйнай адказнасьці (і штрафаў «значных памераў») будуць прыцягваць тую юрыдычную асобу, у інтарэсах якой даваўся хабар. Чыноўнікі кажуць, «такая практыка ужо даўно існуе ў Эўразьвязе і Расеі». Штрафаваць зьбіраюцца пасьля таго, як давальнік і атрымальнік хабару будуць асуджаныя — тады пракурор будзе складаць адміністрацыйны пратакол на юрыдычную асобу. Штраф для кампаніі, падобна, не скасоўвае іншыя віды адказнасьці для фізычных асобаў.

За студзень–травень 2019 году паводле статыстыкі Белстату, у Беларусі зафіксавана 1188 выпадкаў хабару, і гэта на траціну больш, чым было за той жа пэрыяд мінулага году.

Аляксандар Лукашэнка абяцаў перамагчы карупцыю яшчэ ў 1994 годзе, пра што сам згадваў у 2018-м. У рэйтынгу ўспрыманьня карупцыі Transpatency International Беларусь займала на 2018 год 70-е месца са 180 краінаў, хоць за год да таго была на 68-м, двума гадамі раней — на 79-м, трыма — на 106-м.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG