Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры пажары на расейскай падводнай лодцы загінулі сем капітанаў першага рангу


Атамная глыбакаводная станцыя АС-12 "Лашарык"
Атамная глыбакаводная станцыя АС-12 "Лашарык"

Сярод 14 чалавек, якія загінулі ў выніку пажару на падводнай лодцы Паўночнага флёту, — сем капітанаў першага рангу і два Героя Расеі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе зь міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», Пуцін даручыў міністру абароны Расеі Сяргею Шайгу адправіцца ў Севераморск і на месцы заслухаць даклады аб аварыі, а потым дакласьці асабіста прэзыдэнту.

Пуцін выказаў спачуваньні сем’ям загінуўшых і даручыў Шайгу аказаць ім дапамогу.

Пажар на падводнай лодцы адбыўся 1 ліпеня. Падводнікі знаходзіліся ў расейскіх тэрытарыяльных водах на апараце, прызначаным для вывучэньня марскога дна «у інтарэсах ВМФ Расеі». «У ходзе плянавых работ у расейскіх тэрытарыяльных водах Баранцава мора ў навукова-дасьледчым глыбакаводным апараце адбыўся пажар. У выніку атручэньня прадуктамі гарэньня загінулі 14 маракоў-падводнікаў», – паведаміў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу. Паводле дадзеных мясцовых СМІ, катастрофа адбылася ў панядзелак увечары, каля 21-й гадзіны.

Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай узгараньня стала кароткае замыканьне ў электрасетцы. Як заявілі ў Мінабароны, «дзякуючы самаадданым дзеяньням каманды ачаг узгараньня быў ліквідаваны». Цяпер глыбакаводны апарат знаходзіцца на вайсковай базе ў Севераморску. Пацярпелыя дастаўлены ў ваенна-марскі клінічны шпіталь, паведамляе «База».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG