Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры пажары загінулі 14 расейскіх маракоў-падводнікаў

абноўлена

Чатырнаццаць расейскіх маракоў-падводнікаў загінулі пры пажары на навукова-дасьледчым глыбакаводнай апараце, паведамляе агенцтва «Интерфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны РФ.

«1 ліпеня ў расейскіх тэрытарыяльных водах на навукова-дасьледчым глыбакаводным апараце, прызначаным для вывучэньня прыдоннай прасторы і дна Сусьветнага акіяна ў інтарэсах Ваенна-Марскога Флёту Расеі, у ходзе правядзеньня біямэтрычных вымярэньняў пачаўся пажар. 14 маракоў-падводнікаў загінулі ў выніку атручваньня прадуктамі гарэньня», — гаворыцца ў заяве расейскага Міністэрства абароны.

Паводле міністэрства, пажар ліквідаваны і вядзецца расьсьледаваньне, якім кіруе галоўнакамандуючы ВМФ Расеі.

РБК са спасылкай на неназваныя крыніцы ў «сілавых структурах» піша, што аварыя адбылася на глыбакаводнай атамнай падлодцы АС-12, вядомай як «Лашарык» (паводле афіцыйнай расейскай ваенна-марской клясыфікацыі — атамная глыбакаводная станцыя). Яна не аснашчаная ўзбраеньнем, але, паводле некаторых дадзеных, здольная апускацца на глыбіню да 6000 мэтраў. Экіпаж «Лашарыка» — 25 чалавек. Распрацоўка і будаўніцтва падводнай лодкі вяліся ва ўмовах падвышанай сакрэтнасьці.

Паводле дадзеных заходніх спэцслужбаў, АС-12 — «дывэрсійны апарат», створаны для разбурэньня падводнай інфраструктуры, здольны, напрыклад, разбураць магістральныя кабелі сувязі паміж мацерыкамі і падводныя станцыі сачэньня за расейскім ваенна-марскім флётам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG