Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя закупкі аўтаматызуюцца. У Беларусі набылі моц новыя правілы


Дзяржаўныя закупкі Рэспублікі Беларусь, скрыншот 2018 году

Ад 1 ліпеня ў Беларусі набыла моц новая рэдакцыя закону «Аб дзяржаўных закупках», адзначае БелаПАН.

Новыя правілы такія:

  • не дапускаецца зьмена ўмоваў праекту пагадненьня на стадыі заключэньня;
  • падчас выкананьня дамовы забаронена мяняць патрабаваньні да дзяржаўнай закупкі: прадмету, аб’ёму, якасьці, цаны і парадку аплаты, тэрмінаў выкананьня і іншага;
  • нельга будзе выстаўляць патрабаваньне да працягласьці папярэдняй працы, тэхнічнай абсталяванасьці, фінансавага стану выканаўцы работ, калі гэта не прадугледжана іншымі законамі (каб дапусьціць да дзяржзакупак малы і сярэдні бізнэс);
  • самім закупнікам трэба займець аднаго ці некалькіх спэцыялістаў у закупках, накіраваць гэтага чалавека або людзей, а таксама чальцоў камісіі па закупках, на дадатковае навучаньне;
  • дазволена ўключаць пастаўшчыкоў у сьпісы нядобрасумленных без суду, і не на год, а адразу на два;
  • пры закупках з адной крыніцы трэба накіроўваць запыты ня менш як пяці пастаўнікам;
  • мае запрацаваць інфармацыйна-аналітычная сыстэма кіраваньня дзяржаўнымі закупкамі, якая, як абяцаюць, аўтаматызуе ўвесь працэс ад стварэньня гадавога пляну і да аплаты дамовы, забясьпечыць празрыстасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG