Уладзімір Пуцін прыбыў у Менск раніцай 30 чэрвеня. Акрамя наведваньня стадыёна «Дынама», кіраўнік Расеі мае намер сустрэцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Папярэдняя іх сустрэча адбылася два тыдні таму ў Бішкеку на саміце ШАС. Як доўга Уладзімір Пуцін прабудзе ў Беларусі, не паведамляецца.
Аляксандар Лукашэнка запрашаў Уладзіміра Пуціна і на цырымонію адкрыцьця Эўрагульняў, якая прайшла ў сталіцы Беларусі 21 чэрвеня, аднак расейскі лідэр замест сябе паслаў прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Цырымонія закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў пройдзе на менскім стадыёне «Дынама» ўвечары 30 чэрвеня, пачатак заплянаваны на 22 гадзіны.